Свет22

Дзяржсакратар ЗША: Мы праверым, наколькі шчыра ў Крамлі хочуць спынення вайны

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў сераду ў інтэрв’ю тэлеканалу Fox News назваў будучае падпісанне пагаднення аб карысных выкапнях паміж Вашынгтонам і Кіевам «добрай і важнай здзелкай».

Марк Рубіа. Фота: Alex Brandon / AP

Рубіа адзначыў, што галоўным у працы над гэтай дамовай з амерыканскага боку быў міністр фінансаў Скот Бесэнт, які, паводле яго слоў, «прарабіў велізарную працу», і цяпер «да фінішу застаўся апошні рывок», піша «Голас Амерыкі».

«Так што мы блізкія да мэты, і гэта добра, — сказаў Рубіа. — Мы па-ранейшаму хочам пакласці канец гэтай вайне».

Дзяржсакратар ЗША не стаў каментаваць публікацыі розных СМІ пра разыходжанні паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім і адсутнасць камунікацыі паміж імі, але пацвердзіў, што «пагаварыўшы з Пуціным, з якім ён (Трамп) не размаўляў чатыры гады, прэзідэнт Трамп адразу ж патэлефанаваў Зяленскаму».

«Я прысутнічаў пры абедзвюх размовах, — расказаў Рубіа. — Трамп без прамаруджання патэлефанаваў Зяленскаму, а пасля Зяленскі сустрэўся з нашым міністрам фінансаў, потым са мной і віцэ-прэзідэнтам, а потым з Келагам… Таму казаць пра тое, што мы не ўзаемадзейнічаем з імі, — гэта проста няпраўда».

Марка Рубіа прызнаўся, што да канца не ўпэўнены, наколькі шчыра ў Крамлі жадаюць спынення вайны.

«Мы гэта праверым, — заявіў дзяржсакратар ЗША. — Мы спыталі іх: паслухайце, сябры, вы хочаце пакласці канец вайне ці працягваць яе? Калі вы хочаце спыніць вайну, мы можам абмеркаваць, што для гэтага трэба… Калі вы хочаце працягваць вайну, так і скажыце. І яны пагадзіліся працягнуць абмеркаванне… Калі тое, на чым яны настойваюць, нерэалістычнае, то мы зразумеем, што яны насамрэч не ацэньваюць сітуацыю рэалістычна».

Рубіа падкрэсліў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «умее дамаўляцца» і «не дазволіць уцягнуць сябе ў нявыгадную здзелку».

У гэтым інтэрв’ю кіраўнік Дзярждэпартамента яшчэ раз паўтарыў, што еўрапейскія краіны-члены НАТА «павінны інвеставаць у сваю нацыянальную бяспеку».

«Аднак яны гэтага не робяць, — сказаў Рубіа. — Гэтыя краіны трацяць на гэта ад паўтара да аднаго працэнта (свайго ВУП), і мы проста не можам працягваць субсідаваць усё гэта. Гэта несправядліва і больш не можа так працягвацца. Бо адзінае, што ставіць НАТА пад пагрозу, — гэта тое, што ў некаторых нашых саюзнікаў па НАТА амаль няма ўзброеных сіл, альбо яны не вельмі баяздольныя, таму што на працягу 40 гадоў яны ўвогуле не ўкладвалі сродкі ў гэта. НАТА — гэта былі ЗША».

Каментары2

  • бабруйчанін
    27.02.2025
    Маріо за невялікі аклад я разпавяду ..
    Не лепш ганарар Ілона з акладамі скарачае
  • Андрусь
    27.02.2025
    У Трампа сябр Пуцін .
    Свае мэты Пуцін не хавае - капітуляцыя Ўкраіны і ліквідацыя яе як дзяржавы. Потым на чарзе мы і Казахстан, потым краіны Балтыі...
    Такія ж мэты і ў Трампа

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй3

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць