БЕЛ Ł РУС

Трамп ацаніў перспектывы міру фразай «альбо хутка, альбо не прыйдзе наогул»

28.02.2025 / 8:3

Nashaniva.com

«Прасоўванне да міру» працягнецца на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім 28 лютага, заявіў прэзідэнт ЗША пасля перамоваў з брытанскім прэм’ер-міністрам Кірам Стармерам.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / AP

Мір ва Украіне надыдзе «альбо даволі хутка, альбо не прыйдзе наогул», заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з брытанскім прэм’ер-міністрам Кірам Стармерам, піша NBC News.

«Мы вельмі ўпарта працуем, каб пакласці канец гэтай вайне. Я думаю, што мы дасягнулі вялікага прагрэсу, і, здаецца, справа рухаецца даволі хутка», — упэўнены Трамп.

Паводле амерыканскага лідара, «прасоўванне да міру» працягнецца на сустрэчы з яго ўкраінскім калегам Уладзімірам Зяленскім сёння, 28 лютага.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што падпіша пагадненне з Зяленскім па здабычы карысных выкапняў

Дональд Трамп сказаў, што Пуціну ён давярае, але правярае

Трамп не можа паверыць, што назваў Зяленскага дыктатарам

Каментары да артыкула