Свет

Трамп заявіў, што падпіша пагадненне з Зяленскім па здабычы карысных выкапняў

Прэзідэнт Украіны прыбудзе ў Вашынгтон сёння для перамоваў з Трампам. 

Дональд Трамп і Кір Стармер. Фота: Ben Curtis / AP

Трамп заявіў, што падпіша пагадненне з Зяленскім па здабычы карысных выкапняў. Пра гэта прэзідэнт ЗША распавёў падчас сустрэчы з прэм'ерам Брытаніі Кірам Стармерам у Вашынгтоне, піша Голас Амерыкі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што ў пятніцу падпіша пагадненне аб здабычы рэдказямельных мінералаў на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім. Прэзідэнт Украіны прыбудзе ў Вашынгтон сёння для перамоваў з Трампам. 

Пра будучую сустрэчу з Зяленскім Трамп сказаў так: «Такім чынам, прэзідэнт Зяленскі прыедзе да мяне ў пятніцу, у пятніцу раніцай, і мы збіраемся падпісаць сапраўды вельмі важнае пагадненне для абодвух бакоў, бо яно сапраўды дапаможа нам атрымаць доступ да гэтай краіны. Мы будзем над гэтым працаваць. У нас будзе працаваць шмат людзей, і гэта вельмі добра. Гэта падтрымка. Я не думаю, што хто-небудзь будзе дурэць, калі ў нас там будзе шмат рабочых, якія будуць займацца рэдказямельнымі элементамі і іншымі рэчамі, якія патрэбныя нашай краіне. І мы гэта вельмі цэнім, і я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з ім».

Дональд Трамп таксама заявіў, што чакае, што Уладзімір Пуцін стрымае сваё абяцанне, калі паміж Расіяй і Украінай будзе заключаны мір.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць