БЕЛ Ł РУС

Расіяне праводзяць антываенны марш у цэнтры Берліна з расійскімі трыкалорамі ФОТА

1.03.2025 / 18:2

Nashaniva.com

Арганізуюць акцыю палітыкі Ілля Яшын, Уладзімір Кара-Мурза і Юлія Навальная. Значную частку калоны складаюць прадстаўнікі «Рускага добраахвотніцкага корпуса, які ваюе ва Украіне на баку УСУ, паведамляе «Эхо».

Фота: «Эхо»

Раней заснавальнік Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Нікіцін пагражаў людзям, якія хочуць прыйсці на акцыю з расійскімі трыкалорамі. Сёння Нікіцін сказаў журналістам, што плануе падысці да іх і «абмеркаваць пытанне геральдыкі».

Як адзначаюць іншыя ўдзельнікі акцыі, гэты сімвал нібыта не мае нічога агульнага з вайной, якую развязаў Пуцін.

Фота: «Эхо»

Паводле ацэнак, у мерапрыемстве бралі ўдзел каля паўтары тысячы чалавек. Прысутныя скандавалі: «Расія без Пуціна», «Свабоду палітвязням», «Абмен усіх на ўсіх» і «Расія будзе шчаслівай» — лозунг, прапанаваны Аляксеем Навальным.

Чытайце таксама:

У школе ў Пецярбургу павесілі фатаграфіі ўдзельнікаў Рускага добраахвотніцкага корпусу з надпісам «героі Расіі»

Pet Shop Boys выпусцілі песню ў памяць Аляксея Навальнага. Яна спяваецца на манер расійскага гімна

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў

Каментары да артыкула