БЕЛ Ł РУС

«Улік надою». Расійскі банк спрабуе хітра абысці санкцыі — ён замаскіраваўся пад дадатак для даярак

5.03.2025 / 17:59

Nashaniva.com

Рассельгасбанк трапіў пад санкцыі яшчэ ў 2022 годзе, ягоныя мабільныя дадаткі былі выдаленыя з крам. Але ў банку знайшлі рашэнне, як вярнуцца на айфоны.

Скрыншот: «Пад'ём»

У краме мабільных праграм AppStore з'явіўся сэрвіс для даярак «Улік надою». Як аказалася, гэта дадатак Рассельгасбанка, які такім чынам спрабуе абысці санкцыі.

У водгуках на «Улік надою» людзі пішуць, што гэта выдатны мабільны дадатак для фермы, які працуе без заўваг. У Рассельгасбанку не хаваюць, што гэта іх распрацоўка, піша «Пад'ём».

«Улік надою» — новы мабільны дадатак Рассельгасбанка для карыстальнікаў iOS. Папярэдняя версія мабільнага банка была выдаленая з крамы мабільных праграм кампаніяй Apple у кастрычніку 2024 года. Дадатак дазволіць новым кліентам заставацца на сувязі з банкам, атрымліваць рэгулярныя абнаўленні і пуш-апавяшчэнні, а таксама з камфортам карыстацца сэрвісамі банка на iOS-прыладах. Праграмы, устаноўленыя раней, працуюць у штатным рэжыме на ўсіх прыладах аперацыйнай сістэмы iOS», — заявілі ў банку.

Рассельгасбанк трапіў пад санкцыі ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі і іншых краін яшчэ ў 2022 годзе. Банк быў адключаны ад сістэмы SWIFT, а ягоныя мабільныя праграмы выдаляюцца з крам на iOS і Android.

Чытайце таксама:

ЕС прыняў 16-ты пакет санкцый супраць Расіі. 13 банкаў адключылі ад SWIFT

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне

Каментары да артыкула