У Беларусь спрабавалі ўвезці какаін, разведзены ў віне
Намеснік начальніка Гомельскай мытні Аляксей Гунько паведаміў, што за 2024 год ягоным ведамствам было выяўлена больш за 15 фактаў незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропаў. Сярод іх былі і дастаткова экзатычныя паводле задумы, піша БелТА.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Аляксей Гунько расказаў выпадак, калі жыхары Гомельскага раёна спрабавалі правезці партыю какаіну пад выглядам віна.
Наркотык быў раствораны ў алкагольным напоі. Па словах работнікаў ведамства, вонкава тара ніяк не адрознівалася ад заводскай — закаркаваная, на этыкетках пазначаны вытворца.
Падчас правядзення працэсуальных дзеянняў, каб пазбегнуць пакарання, парушальнікі разбілі ёмістасці, аднак па выніках экспертызы ўсё адно была пацверджана наяўнасць у іх змесціве наркотыку.
Чытайце таксама:
У Мексіцы застрэлілі «какаінавага караля Еўропы»
Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў