БЕЛ Ł РУС

У англійскім Оксфардзе знайшлі невядомы рукапіс Шэкспіра

6.03.2025 / 17:17

Nashaniva.com

У Оксфардскім універсітэце была выяўленая другая захаваная рукапісная копія 116-га санета Уільяма Шэкспіра. Знаходка была зроблена сярод дакументаў XVII стагоддзя, якія належаць заснавальніку эшмолаўскага музея Эліясу Эшмалу. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце навучальнай установы.

Фота: Оксфардскі ўніверсітэт

Доктар Лія Веранезэ, супрацоўніца факультэта англійскай мовы, наткнулася на запіс, які характэрны тым, што адрозніваецца ад арыгінала пачаткам і канцом, а таксама змяшчае сем дадатковых радкоў. Эксперты мяркуюць, што гэтыя змены маглі быць унесеныя для адаптацыі санета ў песню, пакладзеную на музыку Генры Лоўза.

Цікава, што дадатковыя радкі маглі быць дададзеныя для ўзмацнення палітычнай афарбоўкі твора ў кантэксце грамадзянскай вайны ў Англіі XVII стагоддзя.

Чытайце таксама:

Навукоўцы аднавілі знешнасць Моцарта па ягоным чэрапе

У Германіі знайшлі раней невядомую п'есу Моцарта

З'явілася электронная бібліятэка помнікаў пісьменства, запісаных беларускай арабіцай

У ЗША знайшлі раней невядомы вальс Шапэна

Каментары да артыкула