У Іўі збіраюцца паставіць помнік памідору
Іўеўскі райвыканкам аб'явіў конкурс эскізных праектаў помніка памідору. Заяўляецца, што арганізатары маюць намер знайсці найбольш выразнае рашэнне для адлюстравання вобразу брэндавага свята «Іўеўскі памідор», які стаў ужо візітнай карткай раёна.
Фота ілюстрацыйнае
Плануецца, што помнік брэндавай для Іўя гародніне паставяць на беразе гарадской сажалкі.
Паўдзельнічаць у конкурсе могуць асобныя аўтары ці аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, а таксама грамадзяне Беларусі, якія не маюць спецыяльнай адукацыі. Вітаецца ўдзел як калектываў навучальных устаноў, так і асобных навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.
Заяўкі на ўдзел і эскізныя праекты прымаюцца да 1 красавіка 2025 года на электронную пошту рэдакцыі газеты «Іўеўскі край»: pressa.ik@ivyenews.by.
Чытайце таксама:
Старыя могілкі ў Слуцку разбураюць час і вандалы, але ахоўваць іх не збіраюцца
Стала вядома, што зробяць з яўрэйскімі надмагіллямі і фрагментамі брамы, знойдзенымі ў Мінску
На адну з найстарэйшых цэркваў Капыльскага раёна паставілі залатую цыбуліну і рускія какошнікі