Надзвычайная сітуацыя на ЧАЭС нарэшце ліквідаваная
Пра ліквідацыю надзвычайнай сітуацыі на Чарнобыльскай АЭС паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку міністарка аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны Святлана Грынчук.
Фота: facebook.com/s.grynchuk
Паводле слоў чыноўніцы, тленне напаўняльніка ахоўнай абалонкі саркафага станцыі, уведзенага ў строй у 2019 годзе, спынена а 12-й гадзіне 7 сакавіка. Радыяцыйная сітуацыя на АЭС стабільная і знаходзіцца пад пастаянным кантролем, падкрэсліла кіраўніца ведамства.
«На тэрыторыі станцыі будуць і надалей дзяжурыць падраздзяленне Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, а таксама будуць працягвацца радыяцыйны і цеплавізійны маніторынгі», — адзначыла Грынчук.
Яна паведаміла пра неабходнасць «правесці якасны аналіз» пашкоджання абалонкі саркафага і «аднавіць яе функцыянаванне».
14 лютага паведамлялася, што ў ахоўную абалонку саркафага ЧАЭС урэзаўся беспілотны лятальны апарат, пасля чаго ўзнікла ўзгаранне, якое доўга не маглі патушыць.
Чытайце таксама:
Пажар на Чарнобыльскай АЭС дагэтуль не патушылі
МАГАТЭ выступіла з заяваю наконт сітуацыі каля ЧАЭС пасля ўдару дронам
Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС