БЕЛ Ł РУС

Пачаўся збор заявак на прэмію Алеся Адамовіча. Сёлета кола прэтэндэнтаў пашыранае

10.03.2025 / 20:7

Nashaniva.com

Беларускі ПЭН абвясціў старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Калі вы ведаеце творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію, — гэтая ўзнагарода чакае іх!

Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Да разгляду прымаюцца:

Асноўнае патрабаванне — твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Падрабязнасці можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце прэміі. 

Права намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.

Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.

Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 года (23:59 беларускага часу)

Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча — пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.

Чытайце таксама:

Назвалі пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча

Селётнім пераможцам прэміі Анемпадыстава стала кніга Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч

Літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Валянцін Акудовіч

«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Зося Лугавая расказала пра тэндэнцыі ў літаратуры

Каментары да артыкула