Культура

Літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Валянцін Акудовіч

На фестывалі Pradmova ў Варшаве прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе. 

Фота: penbelarus.org

Прэміяй была ўганараваная кніга Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» — за гісторыю паўставання беларускай інтэлектуальнай прасторы, піша «Радыё Рацыя». 

«Гэта ёмісты фаліянт у 400 старонак. Працаваў над кнігай не адзін год. Потым яе фрагменты некалькі год запар друкаваў часопіс «Дзеяслоў», — пісаў Вялянцін Акудовіч з нагоды выхаду «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». — Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць ускінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна».

Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць