Турчын заявіў пра рызыку «чорных лебедзяў» у эканоміцы
17.03.2025 / 8:43
У эканоміцы дастаткова шмат рызык. Гэта і санкцыйны ціск, і праблемы ў знешнім гандлі, — распавёў у эфіры «Першага інфармацыйнага» прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, перадае БелТА.
Пры гэтым, паводле слоў Турчына, самае галоўнае, што мы цяпер жывём у эпоху «чорных лебедзяў».
«Які «чорны лебедзь» з’явіцца заўтра, вельмі складана спрагназаваць», — лічыць кіраўнік урада.
Аляксандр Турчын падкрэсліў, што на гэтым фоне галоўная задача — устойлівае функцыянаванне эканамічнага механізму, які мог бы аператыўна рэагаваць на любыя выклікі, адаптавацца і забяспечваць устойлівы эканамічны рост.
У мінулы панядзелак Турчын узначаліў урад. Пасля прызначэння ён адзначыў, што ў Беларусі не плануецца істотнай карэкціроўкі эканамічнага курсу.
Чытайце таксама:
Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці
«Па гаўне вы павінны пахадзіць». Лукашэнка апраўдваўся перад расіянамі за прызначэнне Турчына
Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы