БЕЛ Ł РУС

Японца Наканісі Масатосі асудзілі ў Беларусі да 7 год калоніі 

17.03.2025 / 16:30

Nashaniva.com

Грамадзяніна Японіі прызналі вінаватым у агентурнай дзейнасці, паведаміла Генпракуратура.

Наканісі Масатосі. Кадр з прапагандысцкага сюжэту

Наканісі Масатосі прыгаварылі да 7 год калоніі і штрафу ў 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў) па артыкуле аб агентурнай дзейнасці (артыкул 358-1 КК).

Па версіі пракуратуры, Масатосі ажыцяўляў «агентурную дзейнасць» у Беларусі з 2018 па 2024 год. Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе свайго грамадзяніна.

Наканісі Масатосі затрымалі ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці ягонага пераследу былі агучаны ў сюжэце БТ толькі ў верасні. У ім сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальніцкай інфармацыі вайсковага характару».

Японія заявіла пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачваннямі ў адрас свайго грамадзяніна Масатосі Наканісі. Галоўны сакратар Кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі назваў сюжэт беларускіх прапагандыстаў пра Масатосі «вартым жалю» і заявіў, што японскі ўрад будзе аказваць «усю магчымую падтрымку, каб абараніць нашых суайчыннікаў».

У снежні 2024 года стала вядома пра затрыманне другога японца, што пацвердзіла амбасада Японіі. Яго прозвішча невядомае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула