Грамадства

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

Амбасада Японіі ў Беларусі звярталася да ўладаў краіны з запытам дазволіць яе дыпламатам прысутнічаць на судовым пасяджэнні над грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі, але запыт быў адхілены, паведамілі NHK (Японская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя) у амбасадзе. Пра гэта піша «Радыё Свабода».

Наканісі Масатосі. Кадр з прапагандысцкага сюжэту

Працэс над палітычным зняволеным грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі пачаўся 10 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Ён праходзіць у закрытым рэжыме.

Наканісі інкрымінавалі арт. 358-1 КК («Агентурная дзейнасць»). Працэс вядзе суддзя Анжэла Касцюкевіч. Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі.

Наканісі Масатосі пераехаў у Беларусь у 2018 годзе, узяў шлюб з беларускай і працаваў выкладчыкам японскай мовы ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны.

Яго затрымалі ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці ягонага пераследу былі агучаны ў сюжэце БТ толькі ў верасні. У ім сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальніцкай інфармацыі вайсковага характару».

Японія заявіла пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачваннямі ў адрас свайго грамадзяніна Масатосі Наканісі. Галоўны сакратар Кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі назваў сюжэт беларускіх прапагандыстаў пра Масатосі «вартым жалю» і заявіў, што японскі ўрад будзе аказваць «усю магчымую падтрымку, каб абараніць нашых суайчыннікаў».

У снежні 2024 года стала вядома пра затрыманне другога японца, што пацвердзіла амбасада Японіі. Яго прозвішча невядомае.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта2

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў7

Ці праўда, што з гадамі чалавек пачынае пахнуць інакш? Вось што кажа навука3

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта2

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць