БЕЛ Ł РУС

На адным з самалётаў «Белавія» адключылася сістэма папярэджання сутыкненняў у паветры

17.03.2025 / 16:33

Nashaniva.com

Позна ўвечары 16 сакавіка на самалёце «Белавія», які выконваў рэйс з Масквы ў Мінск, адмовіла сістэма TCAS. Гэтая сістэма маніторыць прастору вакол самалёта і папярэджвае аб імавернасці сутыкнення з іншымі паветранымі суднамі.

Як паведамляе тэлеграм-канал Aviaincident, пра гэта а 23:28 маскоўскага часу (супадае з мінскім) паведаміў экіпаж, калі самалёт быў на вышыні 26 900 футаў на поўдзень ад Ржэва.

Камандзір экіпажа ўхваліў рашэнне працягваць палёт, а 0:35 самалёт прызямліўся ў Мінску, дапамога па прыбыцці не спатрэбілася.

Самалёт ERJ-175 выконваў рэйс BRU916 з маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева» ў Мінск.

Чытайце таксама:

«Белавія» скасавала бясплатную опцыю выбару месца на самалёце

«Белавія» запусціла першы рэйс у Аман

Самалёт з Мінска ў Сочы быў накіраваны ў Тбілісі, а рэйс на Батумі ўвогуле адмянілі

Каментары да артыкула