БЕЛ Ł РУС

У Гомелі прадалі рарытэтны матацыкл, падняўшы ў працэсе цэннік 481 раз

17.03.2025 / 20:49

Nashaniva.com

Сапраўдны ажыятаж выклікаў аўкцыён у Гомелі па продажы савецкага матацыкла «Ява 350-634» з каляскай, выпушчанага ў 1974 годзе. Нечакана для арганізатараў таргоў стаўка на рарытэтны байк падымалася 481 раз, паведаміла Sb.by.

Фота: Аддзел прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля

Як расказалі ў аддзеле прымусовага выканання Савецкага раёна Гомеля, да іх звярнуўся банк ажносна спагнання з гамельчука доўгу па крэдыце, які дасягнуў 40 тысяч рублёў.

У працэсе працы над гэтай праблемай у даўжніка была апісаная спадчына, якая дасталася яму ад бацькі. А гэта траціна гаража з матацыклам «Ява» з каляскай і аўтамабілем «ЗАЗ 968М» («Запарожац») 1990 года выпуску, таксама падзеленыя паміж спадчыннікамі.

«Пасля афармлення дакументаў і ацэнкі маёмасці былі абвешчаныя таргі. На аўкцыён па продажы матацыкла заявіліся 24 удзельнікі, за дзень стаўка падымалася 481 раз. У выніку траціна «Явы» была прададзеная за 4000 рублёў».

Паспяхова прайшоў і аўкцыён па продажы «Запарожца». Тут аўкцыённы кошт падымаўся 64 разы. Цяпер на чарзе — гараж.

Чытайце таксама:

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Прадаюць санаторый, у якім адпачываў Пятрусь Броўка

Прадпрымальнік купіў дзіцячы лагер пад Віцебскам за тысячу рублёў, а яму выставілі няўстойку ў 2,4 мільёны

Каментары да артыкула