Грамадства

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

На інтэрнэт-аўкцыёне ay.by з'явіўся незвычайны лот: манета наміналам 2 беларускія рублі выстаўленая на продаж за 490 рублёў. Гэта ў 245 разоў даражэй за яе намінальны кошт. Прычына такой высокай цаны — магчымы чаканачны брак: у манеты зрушаная цэнтральная ўстаўка, піша «Анлайнер».

Журналісты звярнуліся да нумізмата, каб зразумець, ці сапраўды гэтая манета каштуе тых грошай, якія за яе просяць. Але той выказаў сумневы ў сапраўднасці браку.

«Гэтая манета выклікае вельмі шмат пытанняў. Калі тут брак, зрушэнне цэнтральнай устаўкі, то гэта, з аднаго боку, выдатны лот для калекцыянера. Але выклікае шмат пытанняў стан манеты і дэфармацыя цэнтральнай устаўкі (выпукласць).

Улічваючы такую сур'ёзную дэфармацыю цэнтральнай устаўкі, пытанне: як гэтая манета змагла быць у абарачэнні, што стала такой зношанай? Бо калі б яна была першапачаткова такой на манетным двары, яе б ніколі не выпусцілі ў абарачэнне. Тады пытанне: якім чынам яна апынулася ў прадаўца?»

Апісання падрабязнасцяў у лоце не маецца, прадавец без водгукаў на пляцоўцы. Ёсць вельмі высокая рызыка, што гэты брак атрыманы механічным уздзеяннем, і тады такая манета не мае каштоўнасці.

І яшчэ пытанне: чаму прадавец ставіць фіксаваную цану? Звычайна такія лоты выстаўляюцца шляхам «таргоў» і стартуюць з мінімальнай цэны.

Аўкцыён завершыцца 29 сакавіка, але ці аддасць хтосьці паўтысячы рублёў за такую манету — пытанне адкрытае.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай8

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА7

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай8

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць