БЕЛ Ł РУС

Францыя хоча атрымаць еўрапейскія кантракты на пастаўкі свайго ўзбраення

17.03.2025 / 23:4

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у інтэрв'ю французскаму выданню Le Parisien, што Парыж будзе старацца атрымаць еўрапейскія кантракты на пастаўкі ўзбраення. Французская прапанова будзе накіраваная перш за ўсё краінам, якія цяпер купляюць амерыканскую зброю.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Макрон сказаў, што дзяржавам, якія купляюць зенітныя сістэмы Patriot, Парыж можа запрапанаваць французска-італьянскія комплексы SAMP/T, а краінам, якія набываюць знішчальнікі F-35 — самалёты Rafale.

Макрон адзначыў, з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Францыя дасягнула велізарнага прагрэсу ў галіне ВПК.

«У 2021 годзе мы вырабілі 10 САУ Caeser, а ў гэтым годзе выпусцім 82», — нагадаў ён.

Кіраўнік Францыі таксама сказаў, што не выключае перадачы Кіеву дадатковых знішчальнікаў Mirage 2000. У пачатку сакавіка французскія самалёты ўпершыню перахапілі расійскія ракеты.

Пры гэтым палітык дадаў, што вяртанне да ўсеагульнага вайсковага прызыву ў краіне пакуль «не ўяўляецца рэалістычным варыянтам». Аднак французскі ўрад разлічвае на кратнае павелічэнне колькасці рэзервістаў (80 тысяч да 2030 года ў параўнанні з 44 тысячамі сёння).

Таксама Макрон адзначыў, што рашэнне аб магчымым размяшчэнні міратворчай місіі ва Украіне будзе прымаць Украіна.

«Украіна — суверэнная дзяржава. Калі яна запросіць замежныя міратворчыя сілы на сваю тэрыторыю, то гэта не пытанне Расіі», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Макрон заклікаў распрацаваць план гарантый бяспекі для Украіны на выпадак спынення агню

Вялікая французская медыягрупа ўстала на прарасійскія пазіцыі

Францыя пачала выводзіць свае войскі з Сенегала. Яе ўплывы ў Афрыцы ўсё меншаюць

Накіраваць міратворчыя войскі ва Украіну гатовая «значная колькасць» краін

Каментары да артыкула