Свет11

Макрон заклікаў распрацаваць план гарантый бяспекі для Украіны на выпадак спынення агню

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон 11 сакавіка заклікаў вайсковае кіраўніцтва Еўропы і НАТА распрацаваць план «для вызначэння надзейных гарантый бяспекі» для Украіны ў выпадку спынення агню і «з улікам паскарэння мірных перамоваў», паведамляе AFP са спасылкай на афіцыйную заяву Елісейскага палаца.

Эмануэль Макрон. Фота: AP

Сёння таксама паведамлялася, што Макрон адкрыў нараду начальнікаў штабоў каля 30 краін, якія павінны падрыхтаваць праект вайсковага кантынгенту «кааліцыі ахвотных». Гэты кантынгент задуманы як спосаб стрымаць Расію ад парушэння перамір'я ва Украіне, калі такое будзе дасягнутае. Вядучую ролю ў гэтым пачынанні граюць Вялікабрытанія і Францыя.

Брытанскія афіцыйныя асобы на мінулым тыдні казалі, што пра свой патэнцыйны ўдзел у кааліцыі заявілі каля 20 краін, але не ўсе з іх гатовыя паслаць войскі. Поўны спіс краін да гэтага часу не раскрываўся, але лічыцца, што гэта краіны Еўрасаюза альбо Брытанскай Садружнасці.

Сёння дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц на брыфінгу пасля заканчэння перамоў паміж дэлегацыямі ЗША і Украіны ў Джыдзе (Саудаўская Аравія) паведаміў, што ЗША будуць прасоўваць прапанову аб спыненні агню ва Украіне на міжнародным узроўні.

Паводле яго слоў, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа павінен прадставіць гэтую прапанову на саміце краін G7, а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадставіць яе генсакратару НАТА Марку Рутэ ўжо 13 сакавіка.

«Прэзідэнт Трамп пачаў гэтыя дыпламатычныя намаганні ў Авальным кабінеце, размаўляючы з абодвума лідарамі — прэзідэнтам Пуціным і прэзідэнтам Зяленскім. Цяпер, калі чаўночная дыпламатыя працягваецца, у нас ёсць дэлегацыя па наступных кроках з расійскага боку і ў нас ёсць дэлегацыя па наступных кроках з украінскага боку. Я буду гаварыць з расійскім калегамі найбліжэйшымі днямі», — падкрэсліў Уолц.

Каментары1

  • Фэйспалм з французскай булкай
    11.03.2025
    Хочацца сказаць: Ты з якога бункера вылез? І ці ты адэкватны ўвогуле? Ты ж сам ужо войскі планаваў адправіць ва Ўкраіну! А цяпер ты толькі заклікаеш "падрыхтаваць праект"?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць