Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая
18.03.2025 / 16:33
Пуцін адрэагаваў на сённяшнюю заяву свайго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова, што размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ён правядзе сёння з 16:00 па 18:00.
Дзмітрый Пяскоў слухае Уладзіміра Пуціна. Фота: Grigory Sysoyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Суразмоўца Пуціна сказаў яму:
«Мяркуючы па заявах Дзмітрыя Сяргеевіча Пяскова, у вас размова павінна да 18 гадзін адбыцца з Дональдам Трампам».
«Ды не слухайце яго. У яго праца такая», — адрэагаваў на гэта Пуцін.
На заўвагу ж, што на гэта можа сказаць Трамп, Пуцін адказаў: «Я Трампа не згадваў. Я пра Пяскова».
Такім чынам, калі адбудзецца анансаваная тэлефонная размова Пуціна з Трампам, пакуль што яснасці ніякай няма.
Чытайце таксама:
Размова Пуціна і Трампа адбудзецца паміж 16:00 і 18:00
Дачка прэс-сакратара Пуціна выйшла замуж і змяніла прозвішча