У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды
18.03.2025 / 19:22
Адзін з будынкаў жылога комплексу «Мінск-Свет» зноў заліло. Гэтым разам пацярпеў дом «Таронта» — з агульных балконаў верхніх паверхаў льецца сапраўдны вадаспад, а ўнутры будынка вада сцякае ўніз па сценах, піша «Анлайнер».
Жыхары расказваюць, што падобнае ўжо адбывалася ў лютым. Тады прычынай быў разрыў шаравога крана.
Мяркуючы па ўсім, гісторыя паўтараецца: вада зноў затапіла шахты ліфтаў і пад'езды.
У МНС паведамілі, што выклік паступіў з вуліцы Бялградскай, 14. Ратавальнікі перакрылі трубу на 16-м паверсе і перадалі інфармацыю аварыйным службам.
Чытайце таксама:
У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі
Топ самых даступных новабудоўляў Мінска і топ самых камфортных