Нерухомасць

Топ самых даступных новабудоўляў Мінска і топ самых камфортных

У Мінску цяпер прадаюць жыллё ў 139 дамах-новабудоўлях. Office Life склаў топ жыллёвых комплексаў сталіцы — па цане і па камфорце.

Сёння на рынку больш за 80% новабудоўляў прапануюць у класе стандарт. Гэта сучасныя праекты жылых комплексаў з некалькіх дамоў з прадуманымі планіроўкамі, стылістычным афармленнем і відэаназіраннем.

З 2021 года кошт квадратнага метра ў мінскіх новабудоўлях павялічыўся ў сярэднім на 18-20%.

Топ-3 самых даступных новабудоўляў (мяркуючы па цане)

1. «Квадрат» ад $1145 — ЖК «Лошыца-9».

2. «Квадрат» ад $1172 — ЖК «Мінск-Свет».

3. «Квадрат» ад $1310 — ЖК «Утульны».

Топ-3 новабудоўляў аптымальнага выбару (даступныя цэны, інфраструктура, крокавая даступнасць ад метро)

1. «Квадрат» ад $1180 — ЖК «Мінск-Свет».

2. «Квадрат» ад $1360 — ЖК «Новая Баравая».

3. «Квадрат» ад $1450 — ЖК «Гранд Авеню».

Топ-3 самых камфортных для жыцця новабудоўляў (па суадносінах цаны, лакацыі і класа камфорту)

1. ЖК «Левада».

2. ЖК «Новая Баравая»»

3. ЖК «Зялёная гавань».

Топ-5 самых дарагіх новабудоўляў (на цане «квадрата»)

1. Квартал DEPO: «квадрат» — ад $3, 5 тысяч у гатовых дамах.

2. ЖК «Фарфоравы» на вуліцы Крапоткіна: $1,7-3,3 тысячы за «квадрат» у доме, які будуецца (у залежнасці ад паверха і плошчы), $3,1 тысячы за «квадрат» у гатовым доме.

3. ЖК «Левада»: $1,69-2,9 тысячы за «квадрат» у дамах, якія будуюцца (у залежнасці ад класа якасці, набліжанасці да ракі і будаўнічай гатоўнасці).

4. ЖК MOD House: $2,5-2,7 тысячы за «квадрат».

5. Дом «Сафія» ў ЖК «Мінск-Свет»: $2,25—2,7 тысячы за «квадрат».

Якія тэндэнцыі

У ліку найбольш перспектыўных лакацый на сталічным рынку новабудоўляў аналітык агенцтва нерухомасці «Твая сталіца. Навабудцэнтр» Андрэй Чарнышоў называе «Мінск-Свет». Але рэсурс для забудовы ўжо заканчваецца, і ў бліжэйшыя гады ўзвядзенне жылля тут пойдзе на спад.

Па-ранейшаму прывабным раёнам з пункту гледжання попыту застаецца Новая Баравая. Забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» паказаў, як можна на рынку рабіць простыя панэльныя дамы прыгожымі і сучаснымі. З часам тут з'явіліся і каркасныя, маналітныя хаты.

Для многіх цікавы цяпер ЖК «Паўночны бераг» — велізарная тэрыторыя забудовы паміж вадасховішчамі Дразды і Цнянскім на захадзе і ўсходзе, а таксама ад МКАД да вуліцы Арлоўскай на поўначы і поўдні. Тут кампанія «Рывэрсайд Дэвелапмент Лімітэд» збіраецца ўзвесці сотні жылых дамоў класа камфорт і камерцыйных аб'ектаў. Праўда, пакуль інфраструктура ў гэтым раёне недастаткова развітая. Але гэта справа некалькіх гадоў.

Як альтэрнатыву ЖК «Паўночны бераг» многія выбіраюць ЖК «Левада» на беразе Свіслачы. Тут прапануюць элітнае жыллё класа камфорт і прэстыж з развітой інфраструктурай, уключаючы грамадскі транспарт і крамы.

Адной з перспектыўных лакацый у Мінску з пункту гледжання інвеставання і пражывання становіцца раён вуліцы Чыгуначнай, дзе будуецца жылы комплекс «Дубравінскі». На яго карысць кажуць даступнасць і зручнасць размяшчэння. У перспектыве тут будзе вялікі масіў жылой забудовы.

«Яшчэ 10 гадоў таму ў Грушаўцы не было метро, на гэтым участку Дзяржынскага размяшчаўся шматлікі прыватны сектар. І калі там пачалі будаваць першыя вышынныя дамы, ніхто нават падумаць не мог, што Грушаўка стане адной з самых жаданых і, я б нават сказаў, топавых лакацый па суадносінах кошту і якасці», — нагадвае Андрэй Чарнышоў.

У бліжэйшыя гады ў лакацыі ЖК «Дубравінскі» павінна адбыцца падобная трансфармацыя, што толькі дадасць яму кошту.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў4

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць