БЕЛ Ł РУС

Зяленскі анансаваў сустрэчу ўкраінскіх і амерыканскіх дыпламатаў

20.03.2025 / 18:0

Nashaniva.com

Сустрэча амерыканскай і ўкраінскай дэлегацый запланаваная на 24 сакавіка. У гэты дзень прадстаўнікі ЗША таксама сустрэнуцца з расіянамі, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас брыфінгу ў Осла падчас свайго візіту ў Нарвегію.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/STR

Прэзідэнт Украіны таксама ўдакладніў, што частковае спыненне агню тычыцца аб'ектаў энергасістэмы, а таксама «іншай цывільнай інфраструктуры».

Як адзначыў Зяленскі, Украіна падрыхтуе пералік аб'ектаў інфраструктуры, якія, на думку Кіева, з'яўляюцца «цывільнай інфраструктурай».

Таксама ён абверг тое, што з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ён нібыта абмяркоўваў пытанне ўласнасці на ўкраінскія атамныя станцыі.

«Яны [ЗША] хочуць яе [Запарожскую АЭС] забраць у расіян і хочуць інвеставаць, мадэрнізаваць. Гэта пытанне іншае. Гэтае пытанне адкрытае. Мы можам пра гэта казаць. Але пытанне ўласнасці мы дакладна не абмяркоўвалі з прэзідэнтам Трампам», — падкрэсліў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Зяленскі перапыніў брыфінг, бо яму ў прамым эфіры пазваніў Макрон

Зяленскі заявіў, што Украіна атрымала новую партыю знішчальнікаў F-16

Зяленскі: З Трампам абмяркоўвалі перадачу ЗША Запарожскай АЭС

Зяленскі папрасіў у Трампа больш Patriot, і той абяцаў пашукаць

Каментары да артыкула