БЕЛ Ł РУС

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў

22.03.2025 / 7:39

Nashaniva.com

Мігранты, якія не маюць законных падставаў для знаходжання ў ЗША, папярэджаныя аб неабходнасці пакінуць краіну да 24 красавіка, калі іх дазволы на працу і абарона ад дэпартацыі будуць скасаваныя.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа заявіла, што пазбавіць часовага прававога статусу больш за паўмільёна мігрантаў з Кубы, Гаіці, Нікарагуа і Венесуэлы, піша Бі-бі-сі.

Мігранты, якія не маюць законных падставаў для знаходжання ў ЗША, папярэджаныя аб неабходнасці пакінуць краіну да 24 красавіка, калі іх дазволы на працу і абарона ад дэпартацыі будуць скасаваныя.

У 2022 годзе адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна запусціла праграму CHNV па легалізацыі мігрантаў. Тым, хто меў амерыканскіх спонсараў, а таксама блізкім сваякам мігрантаў, дазвалялася прыехаць у ЗША і заставацца там на працягу двух гадоў з часовым іміграцыйным статусам, які дае дазвол на ўезд і часовае знаходжанне.

Адміністрацыя Байдэна сцвярджала, што гэта дапаможа стрымаць нелегальнае перасячэнне мяжы на поўдні ЗША.

Усяго ў межах праграмы CHNV у ЗША прыехалі 530 тысяч мігрантаў. Невядома, колькі з іх змаглі атрымаць іншы прававы статус, які дазваляў бы ім заставацца ў краіне на законных падставах.

Дональд Трамп прыпыніў праграму адразу пасля таго, як уступіў на пасаду.

А ў пятніцу Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША абвінаваціла чыноўнікаў папярэдняй адміністрацыі ў тым, што яны нібыта «прадстаўлялі мігрантам магчымасць канкураваць за працоўныя месцы і ўціскалі амерыканскіх працаўнікоў».

У той жа час у паведамленні Федэральнага рэестра ЗША гаворыцца, што некаторым з тых, хто знаходзіцца ў ЗША па праграме CHNV, можа быць дазволена застацца «ў кожным канкрэтным выпадку».

Раней паведамлялася, што Трамп таксама разглядае магчымасць скасавання часовага прававога статусу каля 240 тысяч украінцаў, што ўцяклі ў ЗША падчас канфлікту з Расіяй.

Чытайце таксама:

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення

Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША

Невядомыя зняважылі статую Уэйна Грэцкі ў Эдмантане

Каментары да артыкула