Свет88

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на прэс-канферэнцыі, праведзенай у Белым доме разам з кіраўніком Пентагона Пітам Хегсетам, што ў ЗША выпрабоўваецца новы амерыканскі знішчальнік шостага пакалення, які будзе называцца F-47. 

Дональд Трамп і Піт Хегсет падчас прэс-канферэнцыі. Фота: Pool via AP

Трамп расказаў, што такія знішчальнікі будзе вырабляць кампанія Boeing. Па яго словах, эксперыментальная версія F-47 «ужо лётае пяць гадоў», а канчатковая будзе пераўзыходзіць усе астатнія самалёты. 

«F-47 будзе самым дасканалым, самым магутным і смертаносным самалётам з калі-небудзь пабудаваных. Ён будзе абсталяваны самай сучаснай тэхналогіяй утоенасці. Ён амаль непрыкметны і валодае беспрэцэдэнтнай магутнасцю. Ён мае найбольшую магутнасць сярод усіх рэактыўных самалётаў такога тыпу, калі-небудзь створаных», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Ён таксама падкрэсліў, што «ворагі Амерыкі ніколі не ўбачаць яго», і дадаў, што ЗША могуць прадаваць спрошчаную версію гэтага самалёта краінам Еўрасаюза.

«Ніколі не было нічога нават блізкага да яго, ад хуткасці да манеўранасці, да магчымай карыснай нагрузкі. І гэтая распрацоўка вялася на працягу доўгага перыяду часу. Пасля суровай і моцнай канкурэнцыі паміж некаторымі вядучымі амерыканскімі аэракасмічнымі кампаніямі ВПС маюць намер прысудзіць Boeing кантракт на платформу для дамінавання ў паветры наступнага пакалення», — адзначыў Трамп.

Кантракт з Boeing на суму больш за 20 мільярдаў даляраў ахоплівае этап інжынернай і вытворчай распрацоўкі. 

Міністр абароны ЗША Піт Хегсет, у сваю чаргу, заявіў, што Амерыка будзе мець «пакаленне будучага паветранага панавання дзякуючы гэтаму знішчальніку шостага пакалення».

Выданне The New York Times выказала меркаванне, што нумар 47 (які Трамп у сваёй прамове назваў «прыгожай лічбай») «відавочна абраны ў памяць пра яго прэзідэнцтва», бо Трамп у свой другі тэрмін стаў 47-м па ліку прэзідэнтам ЗША.

Каментары8

  • астранаўт
    22.03.2025
    напэўна з гэтай прычны, боінг не мог нас забраць з MКС палову года - былі занятыя жэстачайшым знішчальнікам, які ніхто не ўбачыць
  • Алесь
    22.03.2025
    Аналогов нет)
  • 11.6.
    22.03.2025
    НН,не бярыце прымер з Радзінай (тая наогул напісала,што ЗША толькі "начнут работать над созданіем самолёта нового поколенія",хоць гэты самолёт створаны 5 гадоў таму і зараз ЗША пачынаюць яго вытворчасць),і не ператварайце мадэрацыей свой сайт у антыамерыканскае выданьне.Памятайце,што амерыканскі кансэрватызм-гэта усур'ёз і надоўга.Трымайцеся далей ад сарасячых троляў і ружовых поні-вытапчуць і выскубуць усе праросткі абнаўленьня планеты.

Цяпер чытаюць

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі51

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

«Мы не дзеці з Пуціным. Пуцін — забойца, які прыйшоў забіваць дзяцей»: Зяленскі рэзка адказаў Трампу на заяву пра вайну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі51

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць