БЕЛ Ł РУС

Wildberries запусціў дастаўку ў Беларусі за дзве гадзіны

24.03.2025 / 11:15

Nashaniva.com

Маркетплэйс Wildberries абвясціў пра запуск новага фармату дастаўкі ў Беларусі — «Кур’ер экспрэс». Ён дазваляе кліентам атрымліваць тавары з пунктаў выдачы заказаў да дзвярэй цягам дзвюх гадзін з моманту афармлення замовы ў дадатку. Пра гэта паведамілі Office Life у прэс-службе кампаніі.

Фота: Office Life

Пакуль што паслуга даступная толькі для жыхароў Мінска і толькі праз сайт, аднак у найбліжэйшы час плануецца пашырэнне сэрвісу на ўсю тэрыторыю Беларусі.

Пасля паступлення замовы ў пункт выдачы заказаў у карыстальніка з’явіцца спецыяльная кнопка для выкліку кур’ера. Дастаўка будзе бясплатнай і здзейсненай цягам дзвюх гадзін з моманту выкліку або ў абраны часавы слот.

Як адзначаецца ў паведамленні, з запуску новай паслугі агульны ахоп кур’ерскай дастаўкі Wildberries перавысіць 260 гарадоў.

Чытайце таксама:

Wildberries пачаў прадаваць беларускія аўтамабілі Belgee

Wildberries запусціў пляцоўку з кароткімі ролікамі пра тавары

Wildberries плануе запусціць сэрвіс таксі ў Беларусі

Каментары да артыкула