Ён будзе камплементарны кур'ерскай дастаўцы, адзначаюць эксперты.

Ілюстрацыйнае фота
Маркетплэйс Wildberries (WB) вывучае магчымасць запуску пілотнага праекта па сэрвісу таксі ў Беларусі. Пра гэта «Ведамасцям» распавялі тры крыніцы ў розных расійскіх кампаніях са сферы IT і лагістыкі. Інфармацыю пацвердзіў таксама прадстаўнік Wildberries.
Па словах аднаго з суразмоўцаў, інтэрфэйс дадатку ўжо гатовы. Аднак тэрміны запуску суразмоўцы не ўдакладнілі.
«Пілотны праект можа запусціцца ў Мінску толькі пасля завяршэння ўсіх неабходных для яго старту працэсаў», — адзначыў прадстаўнік кампаніі.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары