Нацбанк выпусціць незвычайную банкноту наміналам 80 рублёў
Незвычайную купюру, а таксама новыя памятныя манеты выпусцяць 31 сакавіка.
Фота: Нацбанк Беларусі
Нацбанк выпусціць памятную купюру незвычайнага наміналу 80 рублёў. Яна будзе насіць назву «80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
На адваротным баку купюры будуць намаляваныя манумент Брэсцкай крэпасці «Мужнасць», скульптура «Радзіма-маці», а таксама Чырвоны касцёл, Нацыянальная бібліятэка і іншыя пабудовы.
У цэнтры рэверснага боку малюнак рукі маці, якая трымае руку дзіцяці, на фоне арнаменту, выявы архітэктурнага комплексу «Вароты Мінска» і кветкі яблыні, а таксама буслы, якія ўздымаюцца ў паветра.
Таксама 31 сакавіка Нацбанк выпусціць памятныя манеты на аналагічную тэматыку. На рэверсе манеты — стылізаваныя выявы дзіркі ад кулі, званоў, узораў вайсковай тэхнікі і ўзбраення на фоне руін і надпіс «80 год Перамогі». Унізе — стылізаваная выява трох гваздзікоў чырвонага колеру.
Адчаканілі манеты ў Казахстане.
Чытайце таксама:
З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны
Жыхар Гомеля знайшоў на вуліцы 1800 «дублёў». Усё скончылася крымінальнай справай