БЕЛ Ł РУС

Суд у Малдове арыштаваў кіраўніцу Гагаузіі на 20 сутак

28.03.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Суд у Малдове санкцыянаваў прэвентыўны арышт кіраўніцы гагаузскай аўтаноміі Яўгеніі Гуцул на 20 сутак. Яна была затрыманая 25 сакавіка ў рамках справы супраць прарасійскай палітычнай партыі «Шор».

Яўгенія Гуцул

Яўгенію Гуцул абвінавачваюць у незаконным фінансаванні палітычнай партыі і кандыдата на выбарах у складзе арганізаванай злачыннай групы.

Гуцул узначальвае гагаузскую аўтаномію з лета 2023 года. На працягу ўсяго тэрміну свайго кіравання яна канфліктуе з кіраўніцтвам Малдовы.

Гуцул лічыць свой пераслед палітычным. Пасля затрымання яна звярнулася да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай выкарыстоўваць «увесь арсенал дыпламатычных, палітычных і прававых механізмаў для ціску на малдаўскія ўлады» з мэтай «неадкладнага спынення палітычных рэпрэсій».

Гагаузія — аўтаномная вобласць Малдовы з пераважна рускамоўным насельніцтвам. Рэгіён традыцыйна выступае за збліжэнне з Расіяй і супраць інтэграцыі Малдовы ў Еўрапейскі саюз. Паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся ў лютым 2014 года, больш за 98 працэнтаў удзельнікаў выказаліся за інтэграцыю Малдовы ў Мытны саюз.

Чытайце таксама:

Башкан Гагаузіі звярнулася да Пуціна з заклікам аказаць ціск на Малдову

Кіраўніцу Гагаузіі арыштавалі ў аэрапорце Кішынёва пры спробе пакінуць краіну

Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі

Гуцул: Гагаузія звернецца да Расіі ў выпадку ўводу войскаў Малдовы

Каментары да артыкула