Свет44

Башкан Гагаузіі звярнулася да Пуціна з заклікам аказаць ціск на Малдову

Кіраўніца прарасійскага рэгіёна на поўдні Малдовы (башкан) Яўгенія Гуцул звярнулася да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з публічным зваротам, у якім заклікала выкарыстаць усе магчымыя механізмы для ціску на кіруючыя ўлады Малдовы.

«Ад імя гагаузскага народа, які ніколі не здраджваў сваім гістарычным сябрам, звяртаемся да Вас, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, з заклікам: скарыстайце ўвесь арсенал дыпламатычных, палітычных і прававых механізмаў дзеля ціску на малдаўскія ўлады з мэтай неадкладнага спынення палітычных рэпрэсій і майго як мага хутчэйшага вызвалення», — заявіла Гуцул.

У аўторак вечарам Яўгенію Гуцул затрымалі ў аэрапорце Кішынёва на 72 гадзіны ў сувязі з забаронай на выезд з краіны.

У 2024 годзе ЗША і Еўрасаюз унеслі Гуцул у свае санкцыйныя спісы. Паводле ўладаў ЕС, яна разам з некалькімі іншымі гагаузскімі палітыкамі падрывае стабільнасць у Малдове.

Гагаузія — аўтаномная вобласць Малдовы з пераважна рускамоўным насельніцтвам. Рэгіён традыцыйна выступае за збліжэнне з Расіяй і супраць інтэграцыі Малдовы ў Еўрапейскі саюз. Паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся ў лютым 2014 года, больш за 98 працэнтаў удзельнікаў выказаліся за інтэграцыю Малдовы ў Мытны саюз.

Каментары4

  • Ёсік
    27.03.2025
    Гагаузы ваююць на баку расеі ва Украіне? Калі не, дык хутка пачнуць.
  • бабруйчанін
    27.03.2025
    Ёсік, Гагаузы як і малдаване маюць пашпарт рф Румыніі Украіны і " абраныя" як Шор Ізраіля ...
    А вось прыднестроўцы дзе бальшыня " украінцы" вось гэтыя горш за ..даумбасят Дарэчы правакатар " вялікі патрыот" Украіны камрад Арэстовіча Діма Карчынскі ваевал за сепараў прыднестроўцаў у пачатку 90х разам з арміей рф.У 1996 нехта?? гэтага правакатара з яго " гопнікамі" запрасіл у Мінск ?? Стварылі сюжэт дзля бт і рф тіві куляя мянтоўскія машыны ..Дапамога ціпа ад " камрадаў з Украіны дзля нашых бэнээфаўцаў"...
    Таму я і 5 і 15 і 3 гады таму ...стрыманы да " дапамогі з Украіна"
  • Дзякуй
    27.03.2025
    А вось за такія 'звароты' можна распачаць супраць яе крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе. Гагаузка яна там у сябе ці папуаска, перш за ўсё яна грамадзянка Малдовы і мае выконваць законы Малдовы. Асоба на дзяржпасадзе за зварот аб інтэрвенцыі мае сесьці ў турму.

Цяпер чытаюць

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю1

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў чакае аперацыі па замене суставаў2

Ілан Маск прадаў X. Але сам сабе10

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне3

Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь9

Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць3

Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук

Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?9

МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў2

На пажары ў Асіповіцкім раёне загінула 90-гадовая пара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю1

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць