БЕЛ Ł РУС

Культурнай сталіцай Беларусі 2026 года абвясцілі Паставы

29.03.2025 / 22:26

Nashaniva.com

Рашэнне абвясціць культурнай сталіцай Беларусі 2026 года Паставы прынялі на калегіі Міністэрства культуры, паведамляе БелТА.

Паставы. Фота: vedaj.by

На званне культурнай сталіцы прэтэндавалі пяць гарадоў: Паставы, Мазыр, Ваўкавыск, Асіповічы і Салігорск Мінскай вобласці. Рашэнне, хто з іх пераможа, прымалася, па словах першага намесніка міністра культуры Дзмітрыя Шляхціна, «таемным галасаваннем без абмеркавання».

Намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Станіслаў Чымбург заявіў, што горад з годнасцю прыме званне культурнай сталіцы і акажа гасцям добры прыём.

Ён падкрэсліў, што ў чэрвені на тэрыторыі Пастаўскага раёна пройдзе «вельмі знакавая падзея» — спартыўна-культурны фестываль «Вытокі». А ў канцы ліпеня ў Паставах пройдзе 35-ты міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

Чытайце таксама:

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен

Удзельніцам «Міс Беларусь» дазволілі мець татуіроўкі і пірсінг

Якім будзе новы гістарычны музей Беларусі

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску

Каментары да артыкула