Меркаванні1818

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску

Цырымонія провадаў паказала ступень маральнай і прафесійнай дэградацыі дзяржаўных СМІ.

Намеснік дырэктара ўстановы «Культура і мастацтва» Васіль Свістуноў, Людміла Крушынская, дырэктарка ўстановы Наталля Кузняцова, начальніца аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская. Фота: kultinfa / Telegram

Людміла Крушынская з 1995 па 2012 год была галоўнай рэдактаркай газеты «Культура», а пасля — дырэктаркай рэдакцыйна-выдавецкай установы. Менавіта пры ёй у 2002 годзе адбылося аб'яднанне газеты «Культура» і часопіса «Мастацтва» ў адну ўстанову.

Апошнія гады яна займала пасаду памочніцы дырэктаркі. Яна лаўрэатка прэміі «За духоўнае адраджэнне» і мае званне «заслужаная журналістка».

Інтэрнэт-старонка «Культуры і мастацтва» выглядае так. Скрыншот

Днямі Крушынская, якая 53 гады аддала сферы СМІ, пайшла на адпачынак. На ўрачыстасці з гэтай нагоды гучала шмат прыемных слоў. Дырэктарка ўстановы Наталля Кузняцова назвала Крушынскую «адказным і вельмі заслужаным работнікам», які «стаяў ля вытокаў» і «падарыў сябе» рэдакцыйна-выдавецкай установе «Культура і мастацтва».

Начальніца аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з СМІ Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская ўручыла Крушынскай ганаровую грамату міністэрства, а намеснік дырэктара ўстановы Васіль Свістуноў перадаў ганаровую грамату ад Беларускага саюза журналістаў.

Людміла Крушынская разам з калегамі. Фота: kultinfa / Telegram

«За актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі» ветэран журналістыкі атрымала ганаровую грамату ад Міністэрства інфармацыі.

Заўважым, што тэкст грамат быў выкананы на беларускай мове, а вось усе да аднаго выступы ва ўстанове, якая выпускае выданні па-беларуску, гучалі на рускай мове.

Сама Крушынская таксама выступіла на рускай мове і заклікала сваіх ужо былых калег «імкнуцца браць вышыні» і «дапамагаць кіраўніцтву», а таксама ездзіць у камандзіроўкі, а «не спаць на сваіх месцах».

Людміла Крушынская, 13 сакавіка 2025 года. Фота: kultinfa / Telegram

Кіраўніцтва дзяржаўных СМІ прызначаецца па прынцыпе лаяльнасці кіруючай асобе, прафесійныя якасці пры гэтым часта няважныя.

Першая паласа газеты «Культура» за 24 студзеня 2025 года

Даходзіць да таго, што ў беларускамоўныя выданні галоўнымі рэдактарамі прызначаюць людзей, якія і не ўмеюць свабодна гаварыць па-беларуску, і не імкнуцца да гэтага. Што і засведчыла цырымонія провадаў на пенсію Людмілы Крушынскай.

Каментары18

  • барадзед
    13.03.2025
    божухна
  • Скажы Ў
    13.03.2025
    "Ні слова па-беларуску"

    Ужо не толькі лукашэнкаўцы, але таксама частка "апазіцыі", якая ўзнікла ў 2020 годзе. Некаторыя нават увогуле не ведаюць беларускай мовы, а з'яўляюцца членамі КР напрыклад. Пра многіх блогераў не кажучы.
  • Жыве!
    13.03.2025
    Ябацькі душаць беларускую культуру і падмяняюць вось саўгасным лубком, а яна, зараза, не дохне.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць