БЕЛ Ł РУС

У Крамлі сумняюцца, што Трамп так ужо моцна злуецца на Пуціна

31.03.2025 / 15:53

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу 31 сакавіка выказаў сумнеў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, гаворачы пра заявы Пуціна, у прыватнасці пра яго заклікі ўвесці ва Украіне знешняе кіраванне пад эгідай ААН, сапраўды сказаў, што ён вельмі злуецца на расійскага прэзідэнта.

Дзмітрый Пяскоў з Уладзімірам Пуціным. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Частка згаданых вамі выказванняў была дадзена ў пераказе. Гэта не былі цытаты ў двукоссі», — цытуе Пяскова «Інтэрфакс».

Тым не менш, Дональд Трамп у тэлефонным інтэрв'ю тэлеканалу NBC сапраўды сказаў very angry («вельмі злы») і pissed off («раззлаваны»), кажучы пра свае адчуванні ў дачыненні да заяў Пуціна. У матэрыяле тэлеканала гэтыя выразы дадзены ў двукоссі.

Пяскоў дадаў, што праца з амерыканскім бокам з нагоды Украіны вядзецца, але без канкрэтных вынікаў.

«Мы працуем над рэалізацыяй некаторых ідэй, звязаных з украінскім урэгуляваннем. Праца вядзецца, пакуль нейкай канкрэтыкі, пра якую мы павінны былі б вам паведаміць, няма. Гэта працэс, расцягнуты ў часе», — заявіў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Многія робяць тое, што і Трамп. Толькі ціхенька і без экстраваганцыі

Вэнс прапанаваў Трампу звольніць Уолца за скандал з Signal, але той пакінуў яго з прынцыпу

Пакуль Вэнс псуе адносіны ў Даніяй, Трамп наладжвае з Фінляндыяй

Каментары да артыкула