Свет88

Вэнс прапанаваў Трампу звольніць Уолца за скандал з Signal, але той пакінуў яго з прынцыпу

Некалькі чалавек з атачэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прапанавалі яму звольніць свайго дарадцу па нацбяспецы Майка Уолца з-за скандалу адносна перапіскі ў месенджары Signal, паведамляе выданне Politico. Але ён не пагадзіўся, каб не даваць падстаў для радасці апанентам.

Майу Уолц. Фота: Win McNamee/Getty Images

Па словах суразмоўцаў выдання, 25 сакавіка віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, кіраўнік апарата Белага дома Сьюзэн Уайлз і высокапастаўлены чыноўнік па кадрах Серхіа Гор прапанавалі Трампу разгледзець магчымасць звальнення Майка Уолца.

Крыніцы паведамілі, што Трамп нібыта пагадзіўся з тым, што Уолц дапусціў памылку, але ўрэшце вырашыў яго не звальняць па адной прычыне — каб не даць «ліберальным СМІ» і дэмакратам падставы заяўляць пра сваю рацыю.

Politico піша, што пасля таго, што здарылася, высокапастаўленых чыноўнікаў абурыла тое, што Уолц адмовіўся ўзяць на сябе адказнасць. Але больш за ўсё ў Белым доме былі расчараваныя тым, што ён сам не прапанаваў Трампу сваю адстаўку.

Нягледзячы на скандальную сітуацыю, Уолц усё яшчэ займае сваю пасаду, але гэта не значыць, што ён у бяспецы. Па словах двух чалавек, некаторыя прадстаўнікі адміністрацыі Трампа проста чакаюць адпаведнага моманту, каб пазбавіцца ад яго і тым самым развязаць сітуацыю.

«Яны пакуль што будуць яго падтрымліваць, але праз некалькі тыдняў яго не стане», — спрагназавала адна з крыніц.

Нагадаем, што 24 сакавіка галоўны рэдактар ​​Atlantic Джэфры Голдберг расказаў, што яго выпадкова дадалі ў закрыты чат высокапастаўленых прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША, у якім абмяркоўваліся дэталі аперацыі супраць хусітаў у Емене, распачатай 15 сакавіка.

У групавым чаце, па словах Голдберга, былі людзі з імёнамі Піт Хэгсет (міністр абароны ЗША), Марка Рубіа (дзяржсакратар), Джэй Ды Вэнс (віцэ-прэзідэнт) і іншыя, а дадаў яго чалавек па імені Майк Уолц (так завуць дарадцу прэзідэнта ЗША па нацбяспецы).

У Белым доме пазней пацвердзілі сапраўднасць перапіскі ў чаце, але заявілі, што сітуацыя з уключэннем у групу старонняга чалавека не стварыла пагрозу нацыянальнай бяспецы.

У той жа час эксперты і апаненты адміністрацыі Трампа лічаць тое, што адбылося абуральным парушэннем правілаў бяспекі і патэнцыйным парушэннем закона аб шпіянажы.

Каментары8

  • Filipp
    29.03.2025
    Трэба было яго зводзіць, у такое вайне з левацтвам такім памылкі недапушчальны.
  • Лапидарно
    29.03.2025
    Лукашенко тоже так делает, лояльных не увольняет, а все дела в папочку складывает.
  • Ёрк
    29.03.2025
    Filipp, а дурням усё войны патрэбныя.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную11

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць