БЕЛ Ł РУС

У Гомелі скульптуру Гулівера заменяць на скульптуру ратавальніка

31.03.2025 / 17:5

Nashaniva.com

У Гомелі знікла знакамітая скульптура Гулівера, якая каля дваццаці гадоў аздабляла парк з дзіцячым гарадком на рагу Рэчыцкага праспекта і вуліцы Сасновай і была візітоўкай гэтага месца, піша гомельскае выданне «Белка».

Рэч у тым, што цяпер тут ідзе ўладкаванне сквера Ратавальнікаў, таму замест Гулівера паставяць іншую скульптуру — ратавальніка з дзіцём на руках вышынёй у 3,5 метра без уліку пастамента.

Таксама ў скверы з'явяцца алеі з паркавымі і стылізаванымі лаўкамі ад МНС, дзіцячай гульнявой пляцоўкай, кавярняй і паркоўкай.

Зрэшты, Гулівера на сметнік таксама не выкінуць. Гэтую скульптуру цяпер адправілі на рэстаўрацыю, а пасля паставяць у парку «Фестывальны».

Як высветліла «Белка», Гулівер цяпер знаходзіцца на адной з пляцовак прадпрыемства «Кірмаш». Там стальную канструкцыю ачысцяць ад іржы і пафарбуюць. Асаблівай увагі патрабуюць ногі волата. Метал у гэтай частцы заменяць, а да асновы прыварыць метровыя апоры, якія пры мантажы на новай пляцоўцы забетануюць. 

Чытайце таксама:

Пры Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя. Комплекс чакае маштабная разбудова

У Баранавічах паставілі вялікі помнік мясарубцы

У Беларусі паставілі яшчэ адзін помнік хлебу ФОТЫ

Каментары да артыкула