БЕЛ Ł РУС

Міколу Дзядка не выпусцяць па сканчэнні тэрміну — яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах

31.03.2025 / 22:15

Nashaniva.com

Пра гэта ў тэлеграм-канале пра палітзняволенага паведамілі яго сябры.

Мікалай Дзядок. Фота: сацсеткі

У СІЗА ў Калядзічах анархіста перавялі праз новую крымінальную справу, але падрабязнасці невядомыя.

У верасні 2024 года супраць Дзядка ўжо распачалі крымінальную справу аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі турмы (частка 1 арт. 411 КК). Ці быў суд і якія яго вынікі, незразумела.

Тады паведамлялася, што на волю актывіст павінен быў выйсці 25 красавіка 2025 года. Цяпер яго сябры напісалі, што меркаванай датай вызвалення Дзядка магло стаць 4 красавіка.

З лета па восень 2024 года Дзядок больш за 100 дзён правёў у ШЫЗА.

10 лістапада 2021 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў анархіста да 5 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах: заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі Беларусі (частка 3 артыкула 361 КК), удзел у грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да гаручых рэчываў (Частка 1 артыкула 295-3). У канцы лістапада 2021 стала вядома аб пераводзе Мікалая з СІЗА-1 у магілёўскую Следчую турму №4.

Затрымалі Дзядка 11 лістапада 2020 года.

Чытайце таксама:

Пабачыла свет кніга Міколы Дзядка

Мікола Дзядок чатыры месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

Супраць палітвязня Міколы Дзядка, якому заставалася сядзець паўгода, завялі новую крымінальную справу

«Сядзіць у адзіночцы, вучыць нямецкую і арабскую». З'явіліся навіны пра палітвязня Міколу Дзядка

Бацька палітвязня Міколы Дзядка: Падтрымкі вельмі не хапае

У Міколы Дзядка ў калоніі знішчылі 45 лістоў

Каментары да артыкула