Літаратура

Пабачыла свет кніга Міколы Дзядка

«Сувязь з Міколам перарваная, і ён не можа каментаваць бягучыя палітычныя падзеі, але мы вырашылі выдаць зборнік ягоных артыкулаў, напісаных паміж двума турэмнымі тэрмінамі», — пішуць паплечнікі Мікалая Дзядка, палітвязня, журналіста «Новага Часу», публіцыста анархічных поглядаў.

«Наш паплечнік Мікола Дзядок знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 4 гады. Ягоны тэрмін мусіў скончыцца ў красавіку наступнага года, але турэмная адміністрацыя завяла на яго новую справу за непадпарадкаванне», — пішуць укладальнікі кнігі.

«Сувязь з Міколам перарваная, і ён не можа каментаваць бягучыя палітычныя падзеі, але мы вырашылі выдаць зборнік ягоных артыкулаў, напісаных паміж двума турэмнымі тэрмінамі.

Мікола шмат пісаў пра анархізм, супраціў, дзяржаўны гвалт, новае грамадства — простымі словамі, намагаючыся зацікавіць сваімі ідэямі і развагамі звычайных людзей. У гэты зборнік увайшлі найбольш актуальныя тэксты, у тым ліку аналіз падзей 2020 года ў Беларусі, прычын міліцэйскага садызму, а таксама развагі аб палітычным гвалце».

Укладальнікі паведамляюць, што кніга «Праўда без кампрамісаў» мае зацікавіць сімпатызантаў анархізму і тых, хто ставіцца да ідэі крытычна, удзельніц пратэстаў ды ўсіх, хто шукае шлях да больш свабоднай будучыні.

Кнігу ўжо можна заказаць анлайн у Сабатаж Дыстра — тут.

Хутка яна з'явіцца ў Вільні (кнігарні «Гартайка», The Bookest, Rewind store и Reforum Space Vilnius) і Варшаве (Янушкевіч, Reforum Space Warsaw).

***

Мікола Дзядок быў затрыманы 11 лістапада 2020 года і прайшоў праз катаванні падчас рэйда. Асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за свае публікацыі і крытыку рэжыму. Восенню 2024 года на яго завялі новую справу за непадпарадкаванне адміністрацыі турмы.

На момант выдання кнігі, як нагадваюць яго паплечнікі, Мікола знаходзіцца ў адзіночнай камеры больш за паўтара года, а за апошні год правёў у штрафным ізалятары бесперапынна больш за 124 дні. Раней Мікола адседзеў у турме пяць гадоў (2010-2015) за шэраг радыкальных анархісцкіх акцый.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць