Грамадства

У Міколы Дзядка ў калоніі знішчылі 45 лістоў

Палітвязень Мікола Дзядок адбывае пяцігадовы тэрмін у калоніі паводле прысуду па трох крымінальных артыкулах. У няволі на яго аказваецца ціск з боку адміністрацыі.

«Працягваюцца канфіскацыі і знішчэнні лістоў у максімальна здзеклівай форме, — распавёў Мікола Дзядок у адным з апошніх лістоў. — Справа выглядае так: мне прыносяць акты, дзе напісана, што ліст ад… знішчаны, бо носіць цынічны характар, прапануюць распісацца. Я пытаю, што такое цынічны характар? Мне ў адказ: «Вы распісвацца будзеце?» І так па коле. Такім чынам было знішчана ўжо каля 45 лістоў. Іх дэманстратыўна, моўчкі, прачытваюць пры мне, а потым хаваюць у канверт і знішчаюць. Усё гэта адбываецца пад відэарэгістратар.

Зусім відавочна, што ніякага цынізму ў лістах няма. Гэта проста легальны спосаб пазбавіць мяне перапіскі. Падстрахоўваюцца тым, што потым знішчаюць гэтыя лісты, каб пасля нельга было нічога праверыць.

У астатнім звычайнае быццё ў ПКТ. Большую частку сваіх заняткаў прыйшлося адкласці з-за розных рэжымных абмежаванняў. Напрыклад, пакуль не малюю, бо няма чым тачыць алоўкі.

Увесь вольны час чытаю савецкія кнігі з бібліятэкі і займаюся спортам. На працягу дня грае радыё, але ў курсе падзеяў сябе ўсё роўна не адчуваеш. Па ўсіх станцыях, як прыватных, так і дзяржаўных, больш-менш відавочная прарасійская прапаганда, альбо маркотны афіцыёз: «У Магілёве прайшоў усеагульны суботнік», «Моладзь Чавусаў правяла тэлемост з моладдзю Валгаграда».

Жадаю бадзёрасці і веры ўсім! Абдымаю кожнага і кожную, хто мяне падтрымлівае і пра мяне думае!»

***

Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох крымінальных артыкулах: арт. 342 КК РБ, арт. 361 КК РБ, арт. 295-3 КК РБ. Мікола віну не прызнаў.

Падтрымаць Міколу Дзядка можна лістамі па адрасе: 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ВК-9, ПКТ, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.

Чытайце таксама: 

Мікалая Дзядка паставілі на прафулік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва»

Мікалаю Дзядку прысудзілі пяць гадоў калоніі

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром5

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром5

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць