БЕЛ Ł РУС

Пажылую жанчыну выратавалі з-пад завалаў праз 91 гадзіну пасля землятрусу ў М'янме

1.04.2025 / 14:52

Nashaniva.com

 Колькасць загінулых у гэтай краіне перавысіла 2700 чалавек.

63-гадовую жанчыну выратавалі ў Нейп'ідо сёння раніцай, паведамляюць сусветныя агенцтвы.

Яна прабыла пад заваламі 91 гадзіну, пацярпелую даставілі ў бальніцу, паведаміла ўпраўленне пажарнай службы М'янмы.

Папярэдне, у М'янме абрынуліся або атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні больш за 10 тысяч будынкаў. Вайсковы лідар Мін Аунг Хлайном заявіў, што колькасць загінулых узрасла да 2719 чалавек і, як чакаецца, перавысіць 3 тысячы чалавек.

Мясцовыя жыхары асцерагаюцца паўторных штуршкоў і спяць на дарогах або ў адкрытых палях. 

Чытайце таксама:

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Колькасць загінулых у М’янме можа перавысіць 10 тысяч чалавек

Каментары да артыкула