БЕЛ Ł РУС

На сайце МУС ужо нельга праверыць забарону на выезд з Беларусі

1.04.2025 / 22:19

Nashaniva.com

Міністэрства ўнутраных спраў прыбрала са свайго сайта магчымасць праверкі сябе на наяўнасць забароны на выезд з Беларусі, заўважыла «Медыязона».

Будынак Міністэрства ўнутраных спраў у Мінску. Фота: Wikimedia Commons

Раней у асабістым кабінеце на сайце МУС у раздзеле фізічных асоб можна было праверыць неаплачаныя штрафы па лініі ДАІ і абмежаванні на выезд з Беларусі.

Так выглядаў сайт у красавіку 2024. Скрыншот neg.by

Цяпер на сайце праверку на абмежаванні прыбралі. Калі менавіта адбыліся змены, невядома. Але год таму выданне «Экономическая газета» апублікавала інструкцыю аб праверцы сябе на прадмет абмежаванняў на выезд, дзе гэты пункт яшчэ быў на скрыншотах сайта МУС.

Так сайт выглядае цяпер. Скрыншот: «Медыязона»

Такім чынам, у беларусаў засталася магчымасць праверыць, ці ёсць у іх абмежаванне на выезд з Беларусі, толькі пры асабістым звароце ў аддзел грамадзянства і міграцыі РУУС па месцы рэгістрацыі або фактычнага пражывання.

UPD. На наступны дзень пасля таго, як інфармацыя пра гэта з'явілася ў СМІ, магчымасць праверыць абмежаванне на выезд ізноў з'явілася.

Чытайце таксама:

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова

Улады Гомельскай вобласці закрылі чаты ў месенджарах для скаргаў насельніцтва, якія самі і адкрывалі

Лукашэнка забараніў Снапкову лаяцца матам на міністраў і біць іх па галаве

Каментары да артыкула