Грамадства77

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова

«Сайт часова недаступны, вядуцца рэгламентныя работы». Такую аб’яву з 5 сакавіка можна ўбачыць на сайце Вярхоўнага суда Беларусі, калі паспрабаваць адкрыць раздзел «Расклад пасяджэнняў». Таксама з сайта знік раздзел «Спецыяльнае вядзенне», у якім публікавалі не толькі папярэднюю інфармацыю пра завочныя суды над тымі, хто не жыве ў Беларусі, але і выніковыя часткі прысудаў, заўважыла «Радыё Свабода».

У раздзеле «Расклад пасяджэнняў» на сайце Вярхоўнага суда больш за 5 гадоў размяшчалі расклады судовых працэсаў ва ўсіх судах Беларусі, паведамлялі прозвішчы падсудных, інкрымінаваныя ім артыкулы, прозвішчы суддзяў.

Праваабаронца з «Вясны» і былы палітзняволены Леанід Судаленка сказаў «Радыё Свабода», што ён не верыць у абвешчаную Вярхоўным судом афіцыйную прычыну — «рэгламентныя работы». І гэта не толькі таму, што прайшло ўжо дастаткова часу, каб аднавіць працу сайта ў поўным аб’ёме.

«Амаль месяц мінуў, калі б хацелі, то даўно б завяршылі тыя «рэгламентныя работы», але гэтага не адбылося. Таму, думаю, справа ў іншым: улады вырашылі максімальна схаваць інфармацыю пра тое, што ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, бо яна перашкаджае выпраўляць імідж краіны», — мяркуе Леанід Судаленка.

Праваабаронца патлумачыў, чаму гэтая інфармацыя з сайта Вярхоўнага суда была важнай.

«Для нас гэта была не адзіная, але вельмі важная крыніца інфармацыі пра суды, а фактычна пра рэпрэсіі, якія не спыняліся з 2020 года і працягваюцца цяпер, пасля апошніх выбараў і нават пасля інаўгурацыі. Пра затрыманні, абвінавачанні і пераслед бывала вядома ад сваякоў, знаёмых, сяброў рэпрэсаваных людзей. Але пераправерыць гэтыя звесткі, а часам і ўпершыню даведацца пра факты такога ціску можна было пераважна праз сайт з раскладам судовых працэсаў. Цяпер гэта немагчыма. Таму я і лічу, што гэта невыпадкова», — сказаў Леанід Судаленка.

Ён адзначыў, што блакіроўка агульнай інфармацыі пра дзейнасць судовай сістэмы — гэта і парушэнне канстытуцыйнай нормы, якая гарантуе атрыманне інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў.

«Парушаецца права грамадзяніна атрымліваць звесткі пра дзейнасць судовай галіны ўлады — вось што гэта такое з пункту гледжання грамадзянскага права. Вядома, нам могуць сказаць, што ёсць іншыя шляхі інфармавання пра судовыя працэсы. Тыя ж позвы, SMS, нарэшце, скажуць, што расклады надалей вывешваюць у будынках судоў. Але гэта ўжо не забяспечвае роўнага доступу да такой інфармацыі. Ды і ў часы інтэрнэту арыентавацца на дошкі аб’яваў — гэта шлях у даўно мінулыя часы. Дзяржава знайшла магчымасць накіраваць у космас беларуску, але не можа забяспечыць сучасную камунікацыю грамадзян з судамі? Гэта нонсэнс», — зазначыў праваабаронца.

Леанід Судаленка звярнуў увагу і на тое, што з сайта Вярхоўнага суда зусім знік раздзел «спецыяльнае вядзенне», у якім размяшчалі інфармацыю пра завочныя суды над палітычнымі ўцекачамі.

«Вось узяць мяне, на якога завялі завочную крымінальную справу ўжо другі раз. Даведацца пра гэта ўдалося толькі праз візіт следчых да цешчы, гэта было ў Беларусі, а мне нічога пра справу дагэтуль не паведамілі. І не паведамяць. Наколькі магу меркаваць з папярэдняй справы — нават пра тое, у чым мяне абвінавачваюць. А цяпер я не даведаюся і пра дзень суда, і вырак будзе мне невядомым.

І гэтак адбываецца з усімі, хто праходзіць праз працэдуру завочных судоў. Звяртацца з запытам у суды бессэнсоўна, бо адтуль адказваюць, каб людзі па інфармацыю прыязджалі ў Беларусь, але ім там пагражае арышт. Безвыходная сітуацыя, але і яе стварылі наўмысна. Каб адпомсціць пратэстоўцам, а па-другое, каб схаваць гэтыя рэпрэсіі ад свету», — абураецца Леанід Судаленка.

Каментары7

  • даведка
    01.04.2025
    Сначала перестали публиковать тексты судебных актов, где было много приговоров, раскрывающих интимные подробности коррупции в вертикали власти Лукашенко.
    А теперь сломали электронное правосудие, засекретив информацию о судебные заседания всех судов общей юрисдикции от районных и областных до Верховного.

    Но на портале судов общей юрисдикции публиковалось далеко не всё и не про всех.
    Хотя лично Сукало утверждал, что публикуются все судебных постановления, но районные суды избирательно подходили к публикации не только текстов актов, но и к публикации судебных расписаний, где участвовали местные чиновники и силовики либо их родственники (дети, супруги), в том числе касаемо министров.

    Продолжительное время имела место порочная практика, когда данные по судебным заседаниям и их участникам в электронное расписание вводились поздно вечер уже после окончания рабочего времени и даже светового дня об уже состоявшихся заседаниях, чтобы на них не попали посторонние слушатели.
    И эти дела никак не были связаны с политикой или экстремистской деятельностью.

    Хотя внедрение электронной системы публикации судебных постановлений и расписания судебных заседаний объяснялась необходимостью профилактики коррупционных проявлений в судебной системе, но коррупция и там победила...
  • .
    01.04.2025
    А калі самі жадалі перанесці час і дзень пасяджэння, прыдумвалі "тэхнічныя складанасці" з камп'ютарнай тэхнікай.
    І тое таксама задоўга да 2020-га і ў тым ліку не па палітычных справах.

    І яшчэ шмат фокусаў па розных момантах сваёй працы.
    Сістэма гніла даўно. Здаецца ж: "вярхоўны" (!) суд (!), а фактычна там людзі, якія цынічна думалі, куды і як выруліць, а не пра справядлівасць.

    Сама навіна пра "ціхі тэрор" - сучасную тактыку карнікаў.
    Дадаткова і суддзей прыкрываюць: калі прозвішча судзі непублічнае, яму прасцей рабіць бяспраўе.
  • даведка
    01.04.2025
    Элементарно долгое время дебильно была настроена captcha, ввод которой приходилось постоянно повторять при простом переключении на другой день календаря или через минуту просмотра текущего дня, что исправили только в последние месяцы перед приостановкой под предлогом регламентных работ.

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана2

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?50

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі31

ЗША не далучаюцца да Ізраіля ў вайне з Іранам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана2

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць