БЕЛ Ł РУС

За кратамі знаходзяцца 76 палітзняволеных у цяжкім фізічным стане

7.04.2025 / 18:51

Nashaniva.com

Па стане на 7 красавіка 2025 года праваабаронцам вядома не менш як пра 203 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай небяспецы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Сярод іх — тыя, хто мае праблемы са здароўем, непаўнагадовыя на момант здзяйснення дзеянняў, што ставяцца ім у віну, шматдзетныя, людзі ў цяжкіх сямейных абставінах, а таксама тыя, хто знаходзіцца на прымусовым псіхіятрычным лекаванні ў закрытых установах.

Апроч таго, у гэтую лічбу ўваходзяць палітвязні, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, а таксама тыя, хто не выходзіць з-за кратаў, нягледзячы на тое, што тэрмін пакарання скончыўся.

«У зняволенні мінімум 76 чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане фізічнага здароўя, 7 чалавек маюць інваліднасць, 30 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальнымі разладамі», — паведамляе «Вясна».

Чытайце таксама:

Асуджанага на 10 гадоў палітвязня Дзяніса Сальмановіча перавялі ў турму

«Наступілі на руку і зламалі тры пальцы, білі электрошокерам у пах» — экс-палітвязень з суполкі «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»

За некалькі дзён да вызвалення на палітзняволеную Кульшу завялі новую крымінальную справу — чацвёрты раз

На сайце Вярхоўнага суда ўжо амаль месяц не выстаўляюць расклады судовых пасяджэнняў. І гэта наўрад ці выпадкова

Каментары да артыкула