БЕЛ Ł РУС

Прэм’ер Літвы: Бачыць у кожным прыбылым шпіёна — неадэкватна

8.04.2025 / 14:5

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас выказаўся супраць прапановы групы кансерватараў у Сейме аб узмацненні нацыянальных санкцый у дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі, піша tv3.lt.

Гінтаўтас Палуцкас. Фота: Augustas Didžgalvis / Wikimedia Commons

«Так, мы чуем пра пагрозы нацыянальнай бяспецы, аднак бачыць у кожным прыбылым шпіёна — таксама неадэкватна», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што ўрад прадставіў збалансаваны законапраект, які ўлічвае як санкцыі, так і іх уплыў. Палуцкас адзначыў, што ў Літве пражывае значная дыяспара беларусаў, якія працуюць і інвестуюць у эканоміку краіны. Ён таксама нагадаў, што суседняя Польшча не ўводзіць падобных абмежаванняў.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што не варта ўсіх пад адзін грэбень лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы, і дадаў: «Мы выдзелілі больш фінансавання Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі — няхай яны ў адпаведнасці са сваімі функцыямі і абавязкамі ловяць усіх шпіёнаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула