Свет1313

Літва рыхтуецца да магчымасці закрыцця мяжы з Беларуссю праз мігрантаў

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч паведаміў, што рыхтуецца шырокі пакет змяненняў у міграцыйнай палітыцы краіны. Сярод прапанаваных мер разглядаецца магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю. Гэта звязана з неабходнасцю падрыхтоўкі да новых тактык нелегальных мігрантаў, якія фіксуюцца ў суседніх краінах.​

Літоўскія памежнікі на мяжы з Беларуссю. Фота: Omar Marques / Getty Images

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч у інтэрв'ю LRT заявіў, што адна з галоўных пагроз, якія Літва мае на мяжы, — гэта інструменталізаваная міграцыя або «ўзброеная» міграцыя.

Кандратовіч адзначыў, што ў Польшчы зафіксаваныя выпадкі, калі нелегальныя мігранты ўжываюць гвалт супраць памежнікаў, кідаючы ў іх камяні і выкарыстоўваючы іншыя сродкі. Хоць у Літве такіх інцыдэнтаў пакуль не было, міністр падкрэсліў важнасць падрыхтоўкі да магчымых пагроз і адаптацыі прававой базы для эфектыўнага рэагавання на новыя выклікі.​

«Мы бачым некаторыя змены ў тактыцы ў Польшчы, цяпер яны пачалі нападаць на памежнікаў, кідаць камяні і выкарыстоўваць іншыя сродкі. Мы бачым, што тыя захады, якія былі слушныя пару гадоў таму ці ў мінулым годзе, могуць не быць слушнымі сёння, таму мы павінны ўмець адпаведна рэагаваць, пераймаць лепшыя практыкі і аналізаваць сітуацыю ў іншых краінах. Аўтаматычна трэба падрыхтаваць і нашу прававую базу. Вельмі важна, каб заканадаўчая база была адпаведнай, каб мы былі гатовыя да будучых пагроз», — сказаў ён.

Акрамя таго, Літва аналізуе практыку Фінляндыі і Польшчы адносна закрыцця межаў і абмежавання прыёму заявак на прытулак. Гэта можа стаць часткай стратэгіі па супрацьдзеянні выкарыстанню міграцыі як элемента гібрыднай вайны. Міністр падкрэсліў, што ўсе магчымыя меры будуць накіраваны на забеспячэнне бяспекі краіны і яе грамадзян.

Як заўважыла выданне Reform.news, мігранты зноў актывізаваліся па ўсёй граніцы Беларусі і ЕС. Польскія памежнікі за панядзелак зарэгістравалі 90 спробаў парушэння мяжы. У польскія патрулі на мяжы зноў ляцелі камяні. 

На мяжы Літвы і Латвіі колькасць атак мігрантаў павялічылася ў параўнанні з выходнымі. Літоўскія пагранічнікі паведамілі аб 16 спробах. Звычайна на літоўскай мяжы фіксуюцца адзінкавыя парушэнні.

Латвійская служба справаздачылася аб 52 спробах парушэння мяжы.

Каментары13

  • Зноў папулізм
    08.04.2025
    Як закрыццё межаў звязана з нелегальнай міграцыяй па-за пунктамі пропуску? Ніяк
  • Жора
    08.04.2025
    Ёсік, вы распаўсюджваеце наратывы анты-беларускай прапаганды. Мігранты не лезуць праз афіцыйныя пераходы, пра закрыццё якіх вядзецца ў артыкуле. А вось каго закрыццё закране, дык гэта каля 9-мільёнаў беларускіх грамадзян - пераважная частка з якіх прадэмакратычныя і антылукшысцкія. Тым самым, скарачаючы магчымасці выезду, вы працуеце на Лукашэнку, дазваляючы яму лепей прыгнятаць застаўшыхся.
  • %
    08.04.2025
    Жора, што вы спрабуеце растлумачыць [Рэд. выдалена]?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць