БЕЛ Ł РУС

Зяленскі расказаў пра ўзяцце ў палон кітайцаў, якія ваявалі за Расію

8.04.2025 / 17:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале расказаў, што УСУ ў Данецкай вобласці ўзялі ў палон двух кітайцаў, якія ваявалі ў складзе расійскай арміі, і апублікаваў адпаведнае відэа.

Скрыншот з відэа

«Ёсць дакументы гэтых палонных, банкаўскія карты, асабістыя даныя. Такіх грамадзян Кітая ў падраздзяленнях акупанта значна больш за два. Зараз высвятляем усе факты. Працуюць выведка, СБУ, адпаведныя падраздзяленні Узброеных сіл», — напісаў Зяленскі.

Таксама ён дадаў, што даручыў міністру замежных спраў неадкладна звязацца з Пекінам і высветліць, як Кітай мае намер на гэта рэагаваць.

Чытайце таксама:

На фронце ва Украіне знік без вестак яшчэ адзін беларус, які паваяваў на баку Расіі месяц

У Курскай вобласці загінуў першы афрыканскі наёмнік, які ваяваў на баку Расіі

Элітныя паўночнакарэйскія камандас, узятыя ў палон пад Курскам, далі першае вялікае інтэрв'ю

Вайсковы білет, знойдзены ў палоннага паўночнакарэйца, выпісаны на рэальнага тувінца

Каментары да артыкула