Вайна22

Вайсковы білет, знойдзены ў палоннага паўночнакарэйца, выпісаны на рэальнага тувінца

Падроблены вайсковы білет, які выявілі ў вайскоўца КНДР, узятага ўкраінцамі ў палон у Курскай вобласці, выпісаны на імя рэальнага жыхара расійскай Рэспублікі Тыва, даведалася расійскае выданне «Агентство».

У аднаго з двух узятых украінцамі ў палон вайскоўцаў КНДР, пра якіх стала вядома 11 студзеня, быў знойдзены вайсковы білет на імя жыхара Тывы Антаніна Аранчына, які нарадзіўся ў кастрычніку 1998 года.

У дакуменце пазначана месца нараджэння гэтага чалавека (горад Туран у Тыве) і грамадзянская спецыяльнасць (кравец). Фатаграфіі, даты і подпіса ўладальніка ў вайсковым білеце няма.

Аналіз «Агентства» паказаў, што для стварэння фэйкавай асобы былі выкарыстаныя звесткі рэальнага грамадзяніна Расіі. Выданне знайшло жыхара Тывы з тымі ж самымі прозвішчам, іменем, іменем па бацьку і датай нараджэння. З такімі данымі ў Расіі жыве толькі адзін чалавек.

Адзінае адрозненне ў асабістых даных — месца нараджэння: у вайсковым білеце пазначаны горад Туран, а ў пашпарце Аранчына — вёска Эрзін (таксама размешчаная ў Тыве). Ніякай сувязі Аранчына з кравецкай справай знайсці таксама не ўдалося.

У 2020 годзе Аранчын працаваў у Тэх-Хемскім лясніцтве (пасада не пазначаная). У 2023 годзе ў заяўцы на мікрапазыку ён пазначыў, што працуе ахоўнікам у гастраноме, а ў іншых заяўках таго ж года — што ён пенсіянер. У мікрапазыках яму неаднаразова адмаўлялі пасля ацэнкі плацежаздольнасці. Апошняя заяўка на мікрапазыку (7 тысяч расійскіх рублёў), якую пакінуў Аранчын і якая трапіла ў агульны доступ, датуецца 24 лютага 2024 года.

«Агентство» не змагло дазваніцца да Аранчына па тэлефонах, пазначаных у злітых звестках. Таксама не ўдалося дазваніцца да ягонай сястры, якая жыве ў Тыве. На старонкі ў VK, якія ўдалося знайсці «Агенцтву», ні сам Аранчын, ні ягоная сястра не заходзілі больш за 10 гадоў.

Раней вайсковыя білеты, выдадзеныя на імя жыхароў Тывы, ужо знаходзілі ў забітых у Курскай вобласці вайскоўцаў, якіх Украіна ідэнтыфікавала як паўночнакарэйцаў.

У канцы снежня сілы спецыяльных аперацый УСУ публікавалі фатаграфіі трох вайсковых білетаў. У дакументах было напісана, што яны належалі жыхарам Тывы з імёнамі Кім Кан Салат Альбертавіч, Дангак Джан Сурапавіч і Белек Аганак Кап-аалавіч.

Пра тое, што Расія выдае вайскоўцам, якія прыбываюць з КНДР, падробленыя дакументы, паўднёвакарэйская разведка ўпершыню паведаміла ў кастрычніку.

Каментары2

  • Ганьба
    11.01.2025
    Гогаль не дажыў. Які б быў трэці том "Мёртвых душаў"!
  • Ботам
    11.01.2025
    Дык расійская батаферма ўжо піша, што гэта не карэец, цэнтр прапаганды ж адзін. Ніхто ж не адрозніць карэйца ад тувінца, гледачы Салаўёва і Кісялёва дакладна, астатні мір званітуе ад чарговай расійскай хлусні.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць