Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі
Суд над Андрэем Урублеўскім скончыўся больш за месяц таму, але ягонае імя стала вядомае толькі цяпер.
Андрэй Урублеўскі. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках
Андрэю Урублеўскаму 53 гады. Ён родам з Асіповічаў. Андрэй у апошнія гады жыў у Мінску і працаваў аўтаслесарам на адным са сталічных СТА. Любіць велатурызм і падарожжы, а таксама актыўны адпачынак.
Суд над Урублеўскім скончыўся 27 лютага 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачвалі па чатырох артыкулах — «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 369 КК), «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Сутнасць абвінавачанняў і прысуд невядомыя, але яму пагражала да шасці гадоў калоніі.
Урублеўскаму прысудзілі турэмны тэрмін, а цяпер яшчэ і ўключылі ў спіс «тэрарыстаў».
Чытайце таксама:
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання