БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць невялікі шарык марожанага за 60 рублёў. Што не так з гэтым дэсертам?

12.04.2025 / 11:41

Nashaniva.com

Думаеце, што за такі кошт у пламбір павінны былі дадаць золата? Не, толькі чорную ікру.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мінскі фудблогер Мустафа схадзіў у сталічны рэстаран Martinique Brasserie, каб пакаштаваць іх незвычайны дэсерт — марожанае з чорнай ікрой. На шарык пламбіру зверху паклалі сімвалічную колькасць далікатэсу — здаецца, усяго чайную лыжку.

— Прадстаўляць гэты дэсерт не трэба. Але толькі ўдумайцеся: малочны прадукт і рыба. І маслам палілі яшчэ.

Заплаціў за незвычайную страву тыктокер 60 рублёў. Але шчыра прызнаўся, што спалучэнне вельмі дзіўнае.

— Ці пакаштаваў бы я яго яшчэ раз калі-небудзь? Сто адсоткаў, не.

@mustafa_official89

Шарик мороженного за 60 руб или 20$.

♬ оригинальный звук - Mustafa_official89

У каментарыях да відэа жартуюць, што марожанае з чорнай ікрой — гэта ідэальны дэсерт для цяжарных. А нехта раіць рэстарану зрабіць наведванне прыбіральні платнай, бо пасля такога спалучэння, імаверна, ахвотных яе наведаць будзе шмат.

Дарэчы, шыкоўны рэстаран Martinique Brasserie — адзін з улюблёных у штатных лукашэнкаўскіх прыгажунь. Даволі часта ў інстаграмах дзяўчын, якія спачатку ўдзельнічалі ў конкурсе «Міс Беларусь», а потым сталі наведваць ідэалагічныя мерапрыемствы ў кампаніі палітыка, з’яўляюцца здымкі менавіта адтуль.

А былая дэпутатка Марыя Васілевіч нават святкавала ў Martinique Brasserie дзявочнік.

Чытайце таксама:

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Мінскае кафэ ўнесла дзяўчыну ў чорны спіс — прычына нестандартная

«Я хачу пазбавіцца ўсіх кліентаў з ноўтбукамі!»: уладальнік сталічнай кавярні падзяліўся болем

Спявае ў караоке, снедае ў Драздах. Чым займаецца ў вольны час фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Каментары да артыкула