Каханне і сэкс2727

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Міс Беларусь 2018 хутка пачне насіць заручальны пярсцёнак.

Фота тут і далей: інстаграм Марыі Васілевіч і сябровак

Рыхтавалі дзявочнік найбліжэйшыя сяброўкі прыгажуні, якая цяпер вядзе «Калыханку». Дарэчы, усе яны ўдзельніцы конкурсу «Міс Беларусь 2018». Так, у бліжэйшае кола Марыі Васілевіч трапілі Марыя Первій, Лідзія Ліс, Наста Клімовіч, а таксама Анастасія Лаўрынчук.

Прайшло мерапрыемства ў шыкоўным сталічным рэстаране Martinique Brasserie. Сяброўкі, адзетыя ў чорны міні-сукенкі, падрыхтавалі маскі, каб эфектна сустрэць нявесту.

Дзяўчаты гулялі ў настолкі і спрабавалі па эскізах здагадацца, якую ж сукенку выбрала для вяселля нявеста.

Наста Клімовіч вынесла торт з надпісам: «Міргні, калі хочаш патэлефанаваць стрыптызёру». У сацсетках Наста растлумачыла, што з пяці дзяўчат з іх кампаніі ў дзвюх на дзявочніку быў стрыптызёр. Але Васілевіч сяброўкі паабяцалі, што не будуць замаўляць прафесійнага танцора. Таму абмежаваліся толькі тым, што паказалі нявесце відэазварот.

Па традыцыі дзяўчат, Марыя Васілевіч апранула фату той сяброўцы, якой зычыць наступнай пабрацца шлюбам. Галоўны атрыбут нявесты атрымала тэлевядучая СТБ Анастасія Лаўрынчук. Дарэчы, сама Васілевіч атрымала фату ад Марыі Первій яшчэ ў 2022 годзе.

Мабыць, тая частка свята, якая не трапіла ў сацсеткі сябровак, была яшчэ больш вясёлай. Бо Марыя Первій разбіла свой айфон — па ім праехалася машына.

Доўгі час прыватнае жыццё Марыі Васілевіч заставалася таямніцай.

Пасля перамогі на конкурсе прыгажосці дзяўчына суправаджала Аляксандра Лукашэнку на розных мерапрыемствах, а той мог публічна прыабняць прыгажуню, напрыклад, калі хакеісты «Дынама» закідвалі шайбу супернікам.

Калі 22-гадовая Васілевіч сабралася ў дэпутаткі, наганяй ад Лукашэнкі атрымала Лідзія Ярмошына, якая адважылася крытыкаваць дзяўчыну.

— У мяне асабістая пазіцыя як выбаршчыка і дзяржаўнага чыноўніка, у дэпутаты павінны ісці людзі сталыя, — казала Ярмошына, якая тады ўзначальвала Цэнтрвыбаркам.

Лукашэнку гэта не спадабалася:

— Мы заўсёды кажам: моладзь — наша будучыня, за моладдзю — усё. А колькі маладых вылучыліся? Пяць? Гавораць, што яны недасведчаныя, яны нічога не ведаюць. Ды яны ведаюць тое, чаго не ведаем мы, яны ведаюць тое, што ведае моладзь!

Дэпутаткай Марыя Васілевіч, напрыклад, распрацоўвала законапраект «Аб адказным абыходжанні з жывёламі».

У 2020 годзе Марыя наведала ў Бальніцы хуткай дапамогі людзей, якія пацярпелі падчас вулічных акцый пратэсту.

— Цяжка ўсвядоміць, што ў нашай краіне людзі атрымліваюць такія калецтвы на вуліцы ў мірны час. Але мы павінны гэта прызнаць і павінны зрабіць усё, каб гэтага больш ніколі не паўтарылася. Тое, што я ўбачыла, безумоўна, моцна ўражвае. Я як прадстаўнік дзяржаўнай улады — хоць, можа, і не маю на тое паўнамоцтваў — прыносіла прабачэнні людзям за атрыманыя імі траўмы. Не ведаю, маю я на тое права ці не, але па-чалавечы мне вельмі-вельмі шкада, — сказала тады дэпутатка Марыя Васілевіч.

Другі раз стаць дэпутаткай ёй ужо не дазволілі.

У інтэрв'ю Марыя казала, што яе сэрца вольнае. Яна сцвярджала, што не адчувае недахопу ў прыхільніках, якія нястомна шлюць кветкі да яе дома, аднак «таго самага» яшчэ не сустрэла. Дзяўчына прызнавалася, што яе зачароўваюць моцныя, харызматычныя асобы, у прысутнасці якіх яна адчувае нясмеласць.

Летась у верасні Марыя апублікавала ў інстаграме фота, на якім цалуецца з мужчынам, і намякнула, што можна віншаваць.

Каментары27

  • Гы
    07.01.2025
    А як жа Скуф? :)
  • :
    07.01.2025
    1,100 followers

    Что так мало?
  • Ганьба
    07.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць