Усяго патроху1313

Мінскае кафэ ўнесла дзяўчыну ў чорны спіс — прычына нестандартная

Дзяўчына адсвяткавала свой дзень нараджэння ў сталічным кафэ. Абслугоўванне, ежа ды інтэр’еры вельмі спадабаліся. Але калі наступным разам яна захацела наведаць бістро, нечакана высветлілася, што патрапіла ў чорны спіс.

Фота з інстаграма бістро Mon Nom

Гісторыю Ліза распавяла ў сваім тыктоку. Усё пачалося ў лістападзе мінулага года. Тады дзяўчына шукала, дзе адсвяткаваць свой 21-шы дзень нараджэння. Вырашыла запрасіць сябровак у знакамітае бістро з русалкамі — Mon Nom. Яна ведала, што ў гэтага кафэ ёсць правіла: забраніраваць столік можна толькі для кампаніі, у якой мінімум пяць чалавек (калі гасцей менш, яны займаюць месца па жывой чарзе). Блогерку гэта цалкам задавальняла, бо яна планавала святкаваць разам з чатырма сяброўкамі.

— На жаль, у дзень майго нараджэння адна з сябровак захварэла і сказала, што не можа прыйсці. Не адмяняць жа мне з-за гэтага ўсё свята і не псаваць сабе настрой. Ва ўстанове было ўтульна і вельмі міла, да нас добра ставіўся ўвесь персанал і ніхто нічога не спытаў пра пятага чалавека. Я аплаціла рахунак, пакінула гасцінец і спакойна пайшла.

А нядаўна дзяўчына зноў захацела наведаць Mon Nom. Яна стала шукаць старонку кафэ ў інстаграме, аднак неўзабаве зразумела, што па нейкіх прычынах яе заблакавалі. Яна здзівілася і папрасіла сяброўку напісаць у дырэкт бістро і высветліць, у чым жа прычына. Тая атрымала адказ: «Блакіруюцца акаўнты, якія не выконвалі правілы браніравання».

@lizzko Отстутсвие клиентоориентированности или просто обиженки. Мой опыт похода в MonNom в Минске #monnom #monnombar #минск #заведенияминск ♬ оригинальный звук - Liz

— Дык вось, у мяне пытанне да Mon Nom: раскажыце мне, калі ласка, калі ў мяне захварэла сяброўка ў дзень нараджэння, я павінна пісаць вам і даваць справаздачу аб колькасці гасцей і зрываць сабе свята? Ці я павінна была шукаць сабе новае месца ў вечар суботы? Нас быў не адзін чалавек, не два. Нас было чацвёра. Але, на жаль, гэтае кафэ не жадае мяне бачыць.

За два дні відэа набрала амаль 360 тысяч праглядаў. Меркаванні каментатараў падзяліліся. Хтосьці лічыць дзіўнай палітыку бістро, з-за якой нельга забраніраваць столік менш, чым на пяць чалавек. Іншыя ўпэўненыя, што дзяўчына павінна была папярэдзіць хостэс пра змену колькасці гасцей і спадзявацца, што ў гонар свята для яе зробяць выключэнне.

Каментары13

  • бабруйчанін
    22.01.2024
    Павінна ці заплаціць замоуленне ці паведаміць аб скасаванні Таксама б наступны раз адмовіл..
    Кліент ні зауседы прау...чалавека правы ?? Канарэйка цябе у " грынпіс" Пазбауляйцесь ад " мітау"
  • Серуня
    22.01.2024
    А шо, ёй трэба было убіць у лауку цьвік і сесьці на яе? Добра што моладзь маець свае меркаванне і выказвае яго, Глядзіш, штосьці зменіцца ў людзях і стаўленні да іх. Кожны мае сваю рацыю.
  • Сонейка
    22.01.2024
    Маладзіца, што яны прыгатавалі, калі мы не банкет і ўсё замаўляюць на месцы - як і ўсе астатнія?

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць